Грамадства

Памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла

Яму было 57 гадоў.

Фота: catholic.by

Раніцай 10 жніўня на 58-м годзе жыцця памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла, шматгадовы пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мядзельскі дэканат), паведамляе catholic.by.

Інфармацыя пра пахаванне спачылага святара будзе пададзена пазней.

Ксёндз Уладзіслаў Шышла нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Даўгінаве (Вілейскі раён). Скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 года ў Мінску з рук кардынала Казіміра Свёнтка.

Пэўны час нёс служэнне вікарыя ў Чырвоным касцёле ў Мінску, быў пробашчам парафіі ў Вішневе (Валожынскі дэканат). У апошнія 15 гадоў быў пробашчам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве.

Каментары

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?5

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі яшчэ 10 прозвішчаў вызваленых па памілаванні палітвязняў

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пэйджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА27

Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт5

Шрайбман патлумачыў, чым лідарства Ціханоўскай важнае для альтэрнатыўнай Беларусі23

Ад выбуху пэйджара «Хезбалы» пацярпеў пасол Ірана ў Ліване1

Mark Formelle выпусціў калекцыю з беларускай выцінанкай2

Знішчальнікі на абарону мяжы Латвіі падымалі з-за птушынай чарады2

«Пераапранулі ў цывільнае адзенне, далі грошы на дарогу і адправілі прэч». Як палітвязні выходзяць па памілаванні3

З-за змены клімату ў Беларусі засыхаюць сосны і елкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?5

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →