Грамадства22

Ва ўзросце 100 гадоў у Ізраілі памёр Сямён Сімкін, які ў 90 год выйграў забег на 10 тысяч метраў

Ён быў ураджэнцам Беларусі.

News.co.il

Ва ўзросце 100 гадоў памёр Сямён (Шыман) Сімкін — ветэран Другой сусветнай вайны, які ў 2015 годзе выйграў чэмпіянат свету па марафонскім бегу ва ўзроставай катэгорыі 90+, піша Newsru.co.il. Тады чытачы выдання прызналі яго спартсменам года.

У 2016 годзе, адказваючы на пытанне: «У чым сакрэт трываласці і аптымізму вашага пакалення?», Сімкін сказаў: «Я асабліва не задумваўся. Ведаеце, я рос у вельмі беднай сям'і. У 1932-33 гадах, калі быў голад. Бацька памёр, калі мне было чатыры гады, так што маці нас гадавала. У яе праца была — збіраць утыльсыравіну па вёсках. Яе там ведалі і частавалі — хто чым. Так што вучышся шанаваць тое, што ёсць. Я жыццялюб, вельмі камунікабельны, люблю кантактаваць з людзьмі».

Сямён Сімкін нарадзіўся ў Беларусі, у мястэчку Ляды на Віцебшчыне.

Скончыўшы сем класаў школы, з'ехаў у Ленінград, каб вучыцца ў тэхнікуме дарожнага будаўніцтва. У 1943 годзе быў прыкамандзіраваны да 685-га артылерыйскага палка ў якасці сувязіста (адказваў за тэлефонную сувязь). Пачаў службу на Заходнім фронце ў раёне Ржэва і Смаленска. Улетку 1943 года яго ненадоўга перавялі на поўдзень, удзельнічаў у баях на Курскай дузе. Двойчы быў паранены. Быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

Пасля вайны Сямён Сімкін ініцыяваў увекавечанне памяці яўрэяў, забітых нацыстамі ў Лядах. Ён удзельнічаў у эксгумацыі і перапахаванні целаў у 1966 годзе.

У 1998 годзе Сімкін рэпатрыяваўся ў Ізраіль.

Ва ўзросце 90 гадоў Сімкін выйграў чэмпіянат свету па марафонскім бегу ва ўзроставай катэгорыі 90+, прабегшы дыстанцыю 10.000 метраў за 1 гадзіну 20 хвілін і 1 секунду.

Ён таксама атрымаў сярэбраны медаль у забегу на 5000 метраў, і ў тым жа годзе выйграў чэмпіянат Еўропы, які праходзіў у Італіі.

Каментары2

  • Маратонская дыстанцыя
    10.08.2024
    10 000
  • Жвір
    10.08.2024
    Беларусь выхавала цудоўнага чалавека.

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі гродзенскага адваката з-за «недастатковай кваліфікацыі». Раней ён служыў у КДБ3

ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны10

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай13

Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах3

Іван Наскевіч выдаў кнігу пра Следчы камітэт — які ён раней узначальваў6

Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў2

У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку, а ў адказ ён здыме капялюш і запаліць святло

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →