Зразумела, што зь летувіскай чыноўніцай Георгіеўнай Першай падчас кадравых перастановаў на польскім дзяржаўным тэлебачаньні ня раяцца
Сыходзьце!
06.01.2025
Вы каму лухту заціраеце? А хто меў? Боты вашыя, мо, выйшлі з-пад кантролю ў рэжыме штучнага інтэлекту? Пачытайце Падсасоннага пост (там наўпростава факты напісаныя), Коўшык пацьвярджала што прынамсі "раілася" са сваёй кіраўніцай, Ціханоўская прама ўдзельнічала ў прадстаўленні новай кіраўнічкі Белсату (ад гэтага дакладна не адверціцеся!). Хопіць лічыць людзей за народзец і быдланаў, як ваш прататып Лукашэнка!
Псіхічнае здароўе трэба берагчы
06.01.2025
Падсасонны, папі вадзічкі і выдыхні. На складзе амазона і ў таксі таксама можна зарабляць.
Ад імя Agnieszka Maria Romaszewska-Guzy
06.01.2025
[Рэд. выдалена]
І ты не хварай
06.01.2025
Псіхічнае здароўе трэба берагчы, Вячорка, гранты не бясконцыя, а ў Болт зараз, кажуць, бяруць толькі з веданнем летувісскай мовы - улічвай, як гаспадары краны пазаціскаюць.
Кабинетный лентяй
06.01.2025
Псіхічнае здароўе трэба берагчы, вот ты бы со светой пошел на амазон поработать. а то сидишь бесполезным грузом.
Кабинетный лентяй
06.01.2025
Пропал Калабуховский дом(белсат). Сначала отключат отопление потом из передней начнуть пропадать калошы.
cycle
06.01.2025
Офіс не фінансуе Белсат. І байсол не фінансуе яго.
нешта...
06.01.2025
як яны што ні папросяць, то потым гэтага робіцца толькі менш... таксама наадваротныя?
Вадя
06.01.2025
А какое это имеет значение? Раилася-хорошо.Не раилася - отлично
Помнім усё
06.01.2025
Гэтаксама мы ніколі не ўмешваліся ў пытанні ўнутранай ці рэдакцыйнай палітыкі «Белсата»./ А як жа сюжэт пра Франака Вячорку і губазікаўца Артура Гайко, якога Франак парэкамендаваў камандзе ЧКБ - Чорнай Кнігі Беларусі? Які потым зліў губазіку актывістаў, якія слалі звесткі пра лукашысцкіх карнікаў у Чорную кнігу?
Сюжэт выйшаў на Белсаце і знік. Пасля чаго неабыякавыя беларусы самі сталі выкладаць захаваную імі копію гэтага роліка ў сацсеткі. Пасля гэтага скандалу ролік вярнуўся на старонку Белсата.
more
06.01.2025
Помнім усё , вы пішыце больш дакладна, што то быў не сюжэт, а праграма "Шчыра кажучы" і выдалялі ролік праз тое, што асабістыя здагадкі гераіні там падаваліся як факт. Дадалі анатацыю, што гэта выключна асабістыя погляды, а не зафікасаваны факт і вярнулі.
)
06.01.2025
у НН сёння два артыкулы з двума прэс-сакратаркамі двух "Першых" - Эйсмант і гэтай. і абедзьве... маняць?
А каб вам
06.01.2025
Офіс увогуле ні за што не адказвае, толькі атрымлівае дывідэнды ад прадстаўлення беларусаў. А адказваць - не, не панская гэта справа.
Пытанне
06.01.2025
Хто-небудзь можа патлумачыць, чаму Святлана Ціханоўская абрала сабе ў прэс-сакратаркі грамадзянку РФ Ганну Красуліну?
цікава
06.01.2025
а першага саветніка вячоркі якое грамадзянства?
Дадаю пытаньне
06.01.2025
Пытанне, ці можа хто-небудзь патлумачыць, чаму ў Каардынацыйнай радзе камісію па навуцы прадстаўляе такі сабе Саша Паршанкоў, які не мае ні навуковай ступені доктара, ні аўтарытэтных эўрапейскіх навуковых працаў? (Разумею, што не пра Офіс, але раз ужо зайшла гаворка)
Дадаю пытаньне х2
06.01.2025
Я пісаў ужо быў гэты камэнтар пад іншай навіной, але то быў польскамоўны камэнтар да пані Агнешкі Раманоўскай-Гузы, так што ня грэх паўтарыць па-беларуску. Аліна Коўшык – дырэктарка праекту, які прэтэндуе на тое, каб быць публічнай тэлевізіяй і фармальна зьяўляецца часткай публічнай тэлевізіі TVP. І адначасова Коўшык займае пазіцыю ў Каардынацыйнай радзе, якая прэтэндуе на тое, каб быць «протапарлямэнтам» і прадстаўляць грамадзянаў Беларусі. То бок, займае пазыцыю ў дзяржаўным органе. І цяпер, уласна, пытаньне: гэта нармальна, калі працаўнік дзяржаўнага апарату пагаджаецца прыняць пасаду ў публічнай тэлевізіі? Канфлікт інтарэсаў, не, ня чулі? Можа, трэба было не пагаджацца на пасаду або сысьці з КР? За каго яны нас трымаюць так адкрыта парушаючы эўрапейскі прынцып недапушчэньня канфлікту інтарэсаў? Што гэта за стаўленьне такое а-ля «куды яны дзенуцца з падводнай лодкі»?
Нейкі сюр
07.01.2025
Пытанне , У Красулінай беларускае грамадзянства.
nice
06.01.2025
цікава, не першага, а старэйшага
а. ну да
06.01.2025
Першая ж можа быць толькі адна .
?
06.01.2025
"займае пазыцыю ў дзяржаўным органе" дзяржаўны ? у якой дзяржаве ?
Пытанне
06.01.2025
Ганна Красуліна яшчэ і былая прэс-сакратарка прарасейскай партыі ОГП.
Чаму маўчыць Ціханоўская?
06.01.2025
Што заявіла Красуліна не цікавіць. Дзе рэакцыя самой Ціханоўскай? У яе ёсць сваё ўласнае меркаванне?
"почему церковь не признает имя светлана"
06.01.2025
рыхтуе віншаванне з праваслаўным раством. ці праваслаўных не віншуюць яны?
Не галасіце, дарагія!
06.01.2025
Чаму маўчыць Ціханоўская?, Дабравольскі сказаў ёй рыхтавацца да балю ў Варшаве 26 студзеня. Не да гэтай драбязы ім з нейкім Падсасонным.
Факт
06.01.2025
у сваёй заяве ў фэйсбуку напісаў, што да прызначэння новай дырэктаркі канала Аліны Коўшык былі датычныя дарадца і намеснік Ціханоўскай./
Падсасонны назваў канкрэтныя прозвішчы: Вячорка і Латушка.
Спасылаючыся на польскае выданне "Dziennik Gazeta Prawna".
Фб
06.01.2025
З фб старонкі Падсасоннага "Як падало польскае выданне „Dziennik Gazeta Prawna”, у працэсе кансультацыяў да ўвядзення Аліны Коўшык на пасаду кіраўніцы ўдзельнічалі палітыкі: галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і ейны ж намеснік у Аб’яднаным пераходным кабінеце Павел Латушка. Толькі дадам, што з гэтага ж кабінету прыйшла Аліна Коўшык, якая там была прадстаўніцай у нацыянальным адраджэнні. Супадзенне?.."
Ціханоўская не чалавек, а галаграма. Інфа 99%
06.01.2025
Безумоўна Ціханоўская не мае дачынення да змены кіраўніцтва Белсату. Яна мае дачыненне толькі да тых дзесяткаў мільёнаў еўра, якія зніклі як вада ў жлукце.
Офісы-кабінеты
06.01.2025
Працавала сабе Аліна Коўшык на Белсаце тэлевядучай і гора не ведала. А потым звязалася з офісакабінетам і пачалося ганьбішча....
Жора
06.01.2025
Офісы-кабінеты, ганьбішча пачалося раней, калі Коўшык на Белсаце стварыла і загадвала рускамоўным кулінарным шоў ("Я не буду это есть"). Два сезоны выйшла, між іншым. Добра папрацавала на ніве "нацыянальнага адраджэння"...
Офісы-кабінеты
06.01.2025
Кожны, хто звязваецца з офісакабінетам у выніку ганьбіцца. Прыклады - Сахашчык, Зарэцкая, Кавалеўскі, Коўшык.... Усе іх ініцыятывы пераўтвараюцца ў попел. Вячоркі жа застаюцца як касцяк офісакабінета.
Harald Wilson
06.01.2025
Калі у́жо гэты пакаціу́ на гэтых ! )))
ЛЛ
06.01.2025
Як і Наста Роўда не мае дачынення да Франака
...
06.01.2025
як і Наста Роўда не мае дачынення да НН
Рацыя
06.01.2025
ЛЛ, наша Наста ніколі так не зганьбіцца. Ягоны калібр - гэта Марія Буціна з расейскага КДБ.
Барадзед
06.01.2025
Теперь белсат будут смотреть даже Коля Лукашенко и Наталья эйсмонт.
Так
06.01.2025
А ці меў Офіс меў дачынення да звальненняў з Белсата?
Magic
06.01.2025
Дзе з'яўляецца Офіс ці офісныя, там пачынаюцца правалы і развал. Спачатку інфапойнтаўскія каналы, а цяпер Белсат.
Навошта?
Ражанка
06.01.2025
Праблемы ў Белсата пачаліся не пасля выбараў 2020. А пасля выбараў у Польшчы, дзе Платформа атрымала перавагу над ПіС. Камусьці вельмі хочацца ва ўсім абвінаваціць Ціханоўскую.
Ja
07.01.2025
Ражанка, да тут больш беларускае КДБ шуміць. Нармалёвым людзям зразумела, што Ціханоўская не мае магчымасці прымаць рашэнні на польскім тэлебачанні. А тое, што нехта з польскага ТБ мог паразмаўляць з Ціханоўскай на гэтую тэму, ну цалкам верагодна. Але што з гэтага. Добра, што ёсць Ціханоўская, так лёгка яе пнуць любому гаваруну. Усім дабра, шаноўныя беларусы!
а
07.01.2025
"А тое, што нехта з польскага ТБ мог паразмаўляць з Ціханоўскай на гэтую тэму, ну цалкам верагодна."
не нехта, а само кираўніцтва «Белсата» - "Неаднаразова кіраўніцтва «Белсата» звярталася да Офісу і Кабінета з просьбай аб падтрымцы для «Белсата»"
"Але што з гэтага."
а тое, што… "пры кожнай магчымасці мы рэагавалі, падымалі пытанні падтрымкі для «Белсата», як на сустрэчы з прадстаўнкіамі польскага ўраду, так і парламенту” ...што прадстаўнікі польскага ўраду, што парламент пэўна і не ведалі ці забыліся пра гэны «Белсат»… а тут іх папрасілі звярнуць увагу, ну тыя і звярнулі, і... ўрэзалі бюджэт і панеееслася
Камень
06.01.2025
Зянон Пазьняк пра закрыццё Белсату: https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-zakryccio-bielsatu
Сержант
07.01.2025
Порожнк по кругу гоняется , паровоз свистит ,колеса на стыках тук тук ,а зачем все это ,ответа нет...
Aresa
07.01.2025
[Рэд. выдалена]
апошні інспэктар
08.01.2025
Наша Ніва, а слабо даць плятформу Агнешцы Рамашэўскай? тут пад суседнім артыкулам у вас цытавалі яе камэнтар пра тое, як Ціханоўская "legitymizowała ten cały proces destrukcji"
Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»
Пачытайце Падсасоннага пост (там наўпростава факты напісаныя), Коўшык пацьвярджала што прынамсі "раілася" са сваёй кіраўніцай, Ціханоўская прама ўдзельнічала ў прадстаўленні новай кіраўнічкі Белсату (ад гэтага дакладна не адверціцеся!).
Хопіць лічыць людзей за народзец і быдланаў, як ваш прататып Лукашэнка!
А як жа сюжэт пра Франака Вячорку і губазікаўца Артура Гайко, якога Франак парэкамендаваў камандзе ЧКБ - Чорнай Кнігі Беларусі? Які потым зліў губазіку актывістаў, якія слалі звесткі пра лукашысцкіх карнікаў у Чорную кнігу?
Сюжэт выйшаў на Белсаце і знік.
Пасля чаго неабыякавыя беларусы самі сталі выкладаць захаваную імі копію гэтага роліка ў сацсеткі.
Пасля гэтага скандалу ролік вярнуўся на старонку Белсата.
дзяржаўны ? у якой дзяржаве ?
Падсасонны назваў канкрэтныя прозвішчы: Вячорка і Латушка.
Спасылаючыся на польскае выданне "Dziennik Gazeta Prawna".
Толькі дадам, што з гэтага ж кабінету прыйшла Аліна Коўшык, якая там была прадстаўніцай у нацыянальным адраджэнні. Супадзенне?.."
Вячоркі жа застаюцца як касцяк офісакабінета.
Навошта?
не нехта, а само кираўніцтва «Белсата» - "Неаднаразова кіраўніцтва «Белсата» звярталася да Офісу і Кабінета з просьбай аб падтрымцы для «Белсата»"
"Але што з гэтага."
а тое, што… "пры кожнай магчымасці мы рэагавалі, падымалі пытанні падтрымкі для «Белсата», як на сустрэчы з прадстаўнкіамі польскага ўраду, так і парламенту” ...што прадстаўнікі польскага ўраду, што парламент пэўна і не ведалі ці забыліся пра гэны «Белсат»… а тут іх папрасілі звярнуць увагу, ну тыя і звярнулі, і... ўрэзалі бюджэт і панеееслася
https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-zakryccio-bielsatu