Вялікі пажар пачаўся на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода ў Омску. Расійскія СМІ пішуць, што гарыць лафетная ўстаноўка АВТ-10.
Факт пажару прызнала мясцовае МНС, сцвярджаючы, што «ў гэты момант задзейнічаныя сілы гэтага прадпрыемства і сілы МНС».
Інфармацыі пра пацярпелых і прычыны ўзгарання пакуль няма.
Пажары і іншыя аварыі на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і іншых прадпрыемствах, у тым ліку прыналежных да ВПК, у апошнія месяцы сталі амаль будзённай з'явай. У пэўных выпадках прычынай гэтага прызнаецца траплянне ўкраінскіх дронаў, у некаторых афіцыйна называюцца іншыя прычыны.
Каментары