У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах
З чэрвеня на тэрыторыі сталічнага парку Чалюскінцаў забаронена перасоўвацца на шэрынгавых электрасамакатах. Карэспандэнт Мінск-Навінаў высветліла, у чым прычына.
Парк даўно з'яўляецца месцам прыцягнення ўсіх жыхароў сталіцы. Асабліва шмат часу там праводзяць жыхары Першамайскага раёна, на тэрыторыі якога размешчана гэтая зялёная зона. Аднак мясцовыя сутыкнуліся з праблемай: кіроўцы электрасамакатаў парушаюць ціхі вольны час хуткай яздой.
Каб баўленне часу ў зоне адпачынку было камфортным, у 2023 годзе там абмежавалі хуткасны рэжым.
Намесніца кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Любоў Букаткіна распавяла, што ў 2024 годзе мясцовыя жыхары зноў звярнуліся да ўладаў раёну і паведамілі, што з-за электрасамакатчыкаў некамфортна гуляць па парку.
Пытанне вынеслі на абмеркаванне з прадстаўнікамі сталічных кікшэрынгавых кампаній, у выніку з чэрвеня парк Чалюскінцаў стаў «ціхай зонай».
Каментары