Грамадства44

Лукашэнка заявіў, што беларусы не хочуць вайны, але «на любую правакацыю адказ будзе рашучым і жорсткім»

Ён зноў правёў паралелі з 1941 годам.

Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю адказ будзе рашучым і жорсткім. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ганаравання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, якая адбылася 16 ліпеня ў Палацы Незалежнасці, піша БелТА

Лукашэнка заявіў, што Беларусь часам папракаюць у эскалацыі і нагнятанні абстаноўкі. Хоць, па яго словах, на справе яна гарантуе ваенную бяспеку і ўмацоўвае сваю абараназдольнасць, каб не дапусціць паўтарэння трагедыі 1941 года.

«Мы і далей будзем развіваць, умацоўваць і ўдасканальваць нашы Узброеныя сілы, таксама з улікам вопыту баявых дзеянняў, — запэўніў ён. — Беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю супраць нас адказ павінен быць рашучым і жорсткім. Кожны з вас гэта павінен засвоіць. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Ёсць каму і ёсць чым адказаць любому агрэсару».

Пагоны генерал-маёра ўручаны палкоўнікам Аляксандру Быкаву, Ігару Казлову, Вадзіму Сярову, Руслану Чэхаву.

Палкоўніку ўнутранай службы Сяргею Залмановічу ўручылі пагоны генерал-маёра ўнутранай службы. Пагоны генерал-маёра юстыцыі ўручаны палкоўніку юстыцыі Аляксею Аляшкевічу. Начальніку Гомельскай мытні Андрэю Місючэнку прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы III рангу.

Каментары4

  • даведка
    16.07.2024
    Белорусы не хотят и не будут воевать за Лукашенко, так будет точнее звучать.
  • даведка
    16.07.2024
    На состоявшемся параде самые упитанные были во главе парадных расчётов МВД, включая ставшего генералом Быкова (первой зам Карпенкова) и Балабу.
  • 700 ракет
    16.07.2024
    Сипатый, ты эту войну вообще сделал возможной. С твоей территории началось нападение

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з нунцыем Ёзічам і папрасіў дамову аб міры15

У Смаргонскім раёне проста ў агародзе выраслі гіганцкія шампіньёны ФОТАФАКТ5

Падтрымка, якую ў Польшчы вылучалі і беларускім тэатрам, стала даступнай толькі ўкраінцам? Разабраліся, што адбываецца і як жыве незалежны тэатр за мяжой5

Трое беларусаў выратавалі параненага чорнага бусла1

У Курскай вобласці ўкраінскія вайскоўцы штурмуюць будынак жаночай калоніі8

Нафтабазу ў Растоўскай вобласці, якая гарыць шостыя суткі, зноў атакаваў беспілотнік4

Абвешчаны грашовы збор для акцёра Дзмітрыя Есяневіча, які быў вымушаны выехаць з краіны з жонкай і трыма дзецьмі9

У Беларусі людзям на пошту сталі прыходзіць дзіўныя пасылкі1

Колькасць аўтобусаў на польскай мяжы паменшала да 822

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Галоўнае
Усе навіны →