Свет2121

Трамп абдумвае здзелку з Расіяй наконт акупаваных украінскіх тэрыторый — Politico

А таксама наконт пашырэння НАТА.

Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki / AP

Дональд Трамп абдумвае здзелку, згодна з якой НАТА абавязваецца не пашырацца далей на ўсход — у прыватнасці, на Украіну і Грузію, — і вядзе перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб тым, якую частку ўкраінскай тэрыторыі Масква можа захаваць за сабой.

Пра гэта Politico расказалі звязаныя з ім эксперты.

Яшчэ адной часткай плана Трампа з'яўляецца двухузроўневая сістэма NATO. Гэтая ідэя ўпершыню была прапанаваная высокапастаўленым былым супрацоўнікам адміністрацыі Трампа, генерал-лейтэнантам у адстаўцы Кітам Келагам. Яна азначае, што краіны-члены, якія яшчэ аддаюць па 2% ВУП на абарону, «не будуць карыстацца шчодрасцю ў галіне абароны і гарантыямі бяспекі Злучаных Штатаў», піша выданне са спасылкай на аднаго эксперта па нацыянальнай бяспецы.

Гэта можна разглядаць як парушэнне артыкула 5 дамовы, якая абавязвае кожнага члена прымаць «такія меры, якія ён палічыць неабходнымі» для аказання дапамогі таму, хто падвяргаецца нападу. Але чальцы аналітычнага цэнтра замежнай палітыкі Трампа адзначылі, што фармулёўкі артыкула 5 з'яўляюцца гнуткімі і не патрабуюць ад каго-небудзь з чальцоў ужываць у адказ вайсковую сілу.

Каментары21

  • Жэка
    03.07.2024
    Чарговыя фэйкі. І хто іх піша? Беларусы. Да якіх пры Трампе і Болтан прыязджаў, і Пампеа. І вайны ніякай не было. Але ж во усё гадзяць і гадзяць, льюць і льюць фэйкі пра Трампа. Вы у чыіх інтарэсах працуеце, школьнікі?
  • 03.07.2024
    Калі прапануе аддаць частку Украіны , наступным крокам прыйдзецца аддаць расее Аляску ))))
  • Bhagawan
    03.07.2024
    Chaj u takim razie Trum vierne Texas da Meksiki.

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск8

Адказнасць за ўчарашні тэракт у Ізраілі ўзяў на сябе ХАМАС2

У Польшчы пакуль не могуць стварыць «Украінскі легіён» — няма ахвотных23

У канфіскаце Гомеля з’явіўся люксавы абутак — красоўкі амаль за 4 тысячы рублёў. Жыхары ўражаныя8

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»19

Гайдукевіч параіў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →