Ягоны «Інтэр Маямі» перамог у чэмпіянаце ЗША «Каламбус Кру» з лікам 3:2 і датэрмінова стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату.
Месі аформіў у гэтым матчы дубль, яшчэ адзін мяч за каманду забіў Луіс Суарэс.
Перамога дазволіла «Інтэру» набраць 68 балаў і датэрмінова стаць пераможцам рэгулярнага чэмпіянату.
Для чэмпіёна свету ў складзе зборнай Аргенціны і васьміразовага ўладальніка «Залатога мяча» Месі трафей стаў 46-м у кар'еры, гэта з'яўляецца рэкордным паказчыкам. У Крышціяну Раналду — 37 трафеяў
Каментары