У міліцыю звярнуўся 42-гадовы мясцовы жыхар — нехта пашкодзіў у яго машыне шкло. Супрацоўнікі міліцыі прыбылі на месца і неўзабаве затрымалі стралка.

Высветлілася, што 17-гадоваму гарадзенцу а 4.30 раніцы захацелася выпрабаваць свой пнеўмат.
Ён выйшаў на вуліцу пастраляць па дрэвах, але прамахнуўся і трапіў у прыпаркаваны «Сітраен». Справа ў тым, што дрэў у напрамку «француза» не было. Спалохаўшыся, хлопец уцёк.
Праз некалькі гадзін уладальнік іншамаркі знайшоў пашкоджанні.
На падлетка завялі крымінальную справу.
Каментары