Грамадства11

Беларусам сталі часцей адмаўляць у шэнгенскіх візах. Але не толькі ім

Грамадзянам Беларусі, Расіі, Турцыі і Ірана сталі часцей адмаўляць у выдачы шэнгенскіх віз. Працэнт адмоў беларусам у 2023 годзе павялічыўся да 3,4% — у 2022 годзе гэты паказчык складаў 1,9%, пішуць schengen.news.

Працэнт адмоў расейцам павялічыўся з 10,2% да 10,6%. Грамадзянам Турцыі адмовілі ў 16,1% выпадкаў (у 2022 годзе было 15,7%). А рэкардсменам па адмовах з'яўляецца Іран: летась было адхілена каля 30,3% заявак з гэтай краіны, у 2022 годзе было 25,2% адмоў.

Усяго ў 2023 годзе было выдадзена 8,49 мільёна шэнгенскіх віз, працэнт ухваленняў склаў 82,3% — ён вырас у параўнанні з 2022 годзе (78,4%).

Лідарам па заяўках пасля доўгага перапынку стаў Кітай — грамадзяне гэтай краіны запыталі за год 1,1 млн віз. У топе таксама Турцыя (1,05 мільёна), Індыя (966 000), Марока (591 000) і Расія (520 387).

Цікава, што з амаль 8,5 млн віз, выдадзеных у 2023 годзе, 6 млн, або 54,2%, дапускалі шматразовы ўезд у Шэнгенскую зону, прычым гэтая доля крыху зменшылася ў параўнанні з папярэднім годам (58,1% у 2022 годзе).

Каментары1

  • гоблен
    16.05.2024
    Картина маслом: бедорусы и их братья! (глумливо ржот)

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў8

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

На патанулую ля Сіцыліі суперяхту «брытанскага Біла Гейтса» могуць паляваць сусветныя спецслужбы4

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва1

Радасць Тараканава. Як жыве дырэктарка школы з такім незвычайным імем?12

Зяленскі: Калі Байдэн не падтрымае План перамогі Украіны, мы атрымаем вельмі доўгую вайну10

Расійскі апазіцыянер Яшын расказаў, чаму не хоча распаду Расіі і як думае працаваць з беларускімі палітыкамі — рэпартаж60

Расійскі дэпутат назваў Беларусь «Беларускай ССР»11

У Албаніі збіраюцца стварыць новую карлікавую мусульманскую дзяржаву4

Што ёсць у новым гандлёвым цэнтры Prizma, які адкрыўся ў Мінску?

Ганна Южакова распавяла, як гэта — зноў граць на здымках сям'ю з былым мужам Паўлам Харланчуком5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў8

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →