Грамадства88

«Польскі візавы цэнтр — проста здзек». Новыя правілы запісу на візу з сэлфі дадалі праблем

Сістэма ляжыць, сітуацыя — патавая. Але ёсць і іншае меркаванне піша devby.io.

З 4 красавіка візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі ўвялі новыя правілы: для рэгістрацыі цяпер патрэбная камера і арыгінал пашпарта. Devby разам з чытачамі разбіраліся, як новая сістэма адбілася на заяўніках і ці паўплывалі новыя правілы на бізнэс «памагатых».

З шасці суразмоўцаў партала ў пяці не атрымалася запісацца. Сістэма візавых цэнтраў VFS легла неўзабаве пасля рэлізу фотаверыфікацыі. 

Непаспяховыя кейсы

«Ну вось, нарэшце!»

Рэгулярна маем патрэбу ў польскай візе, апошнія гады даводзіцца плаціць за тое, каб левыя людзі маглі выбіць акенца.

Калі ўбачыў гэтую навіну, вочы заіскрыліся ад шчасця, маўляў «Ну вось, нарэшце будзе магчымасць уручную ўзяць візу, таму што задзяўбло!»

У першы ж дзень, убачыўшы адзінае акенца, жвава (з улікам тармазнутасці сайта, якая была і ёсць) запоўніў усе патрэбныя даныя. Адкрылася ўкладка для камеры, і — усё зламалася. Сайт пастаянна выдае памылку, перазапуск толькі ўсё скінуў, акенца тым часам сышло.

З таго часу ўсё як заўсёды. Пасярэднікі, кажуць, ужо прыдумалі новыя мыліцы для абыходу, акенцаў няма, а ў знаёмага сайт часам зусім не адкрываецца, выдаючы блок (дзіўная штука).

«Сітуацыя патавая»

Новая сістэмы верыфікацыі ў візавым цэнтры Польшчы не працуе ад слова «зусім».

У мінулую пятніцу злавіла Мінск — не працавала фотаверыфікацыя. У панядзелак злавіла Ліду — не спрацаваў код МСІ. У выніку слоты разабралі менш чым за хвіліну, а я засталася ні з чым. 

Сёння злавіла Гомель, паўтарылася гісторыя з непрацуючай фотаверыфікацыяй. На лісты ВЦ не адказвае. Званок на інфалінію: паспрабуйце пазней, нічым дапамагчы не можам.

Сітуацыя патавая. Для мяне гэта катастрофа: без дзейнай візы я страчу працу ў Польшчы, без працы ў Польшчы і выплаты падаткаў, імаверна, адмоўнае заключэнне па заяўцы на КСП. Ах так, яшчэ мне давядзецца аплачваць арэнду кватэры ў Варшаве, да якой я фізічна не маю доступу.

Сітуацыя настолькі дрэнная, што ў мяне скончыліся нумары тэлефонаў для стварэння пошты на gmail, якія можна прывязаць да акаўнта ў ВЦ. За любы няправільны ўздых ВЦ блакуе рахунак. Заўсёды лепш мець 3-4 у запасе.

«Засталося 3 спробы для ўваходу»

«Я пакуль стараюся зайсці на сайт сваімі сіламі, але канкрэтна сёння, пачынаючы з 6 раніцы, адлюстроўваецца значок загрузкі, а затым старонка проста не абнаўляецца, кнопка ўваходу неактыўная. Цяпер сістэма выдае нейкае паведамленне па тыпе warning з подпісам «засталося 3 спробы для ўваходу» і таксама не пускае далей».

Паспяховы кейс

«Усё добра: самі запісаліся ў суботу, 6 красавіка, і ўжо падаліся 8-га. Баранавічы, «дзелавы» шэнген. Яшчэ запісалі дзяцей на 11-е (на дзяцей відэа не трэба). Зэканомілі 1500 BYN. Дапіляць сайт, і ўсё будзе гуд. 

Вялікую паніку ў чатах уносяць «памагатыя» спецыяльна: шанцы практычна зраўняліся, губляць ім грошы не хочацца».

Ліст адчаю

«Ліст шчасця» як быццам падкрэслівае ступень раздражнення і адчаю іншых прэтэндэнтаў на візу. Чытачка, якая прайшла ўсе кругі пекла, не паленавалася апісаць іх дэталёва, каб вы таксама маглі адчуць.

«Вы можаце адляцець у бан проста на стадыі ўваходу»

«Сістэма агідная. Тое, чым цяпер займаецца VFS Global, проста здзек над людзьмі. На словах усё супер, як быццам вы адкрылі сайт, убачылі слот, прайшлі фотаверыфікацыю, атрымалі свой запіс і радуецеся жыццю. Бо вы не бот, якія могуць быць праблемы.

На справе: крута, калі вы наогул увайшлі ў свой рахунак, віншую! Вы можаце адляцець у бан проста на стадыі ўваходу без усялякіх на тое прычын. 

Але вы ўвайшлі. Далей вы бачыце слот, пачынаеце запаўняць анкету, але токен МСІ, які вы генеруеце раз у гадзіну, можа па нейкай невядомай прычыне аказацца несапраўдным (распазнаецца сістэмай так, быццам ён ужо выкарыстоўваўся раней, і ўсё роўна, што вы згенеравалі яго хвіліну таму).

Далей — новы этап, фотаверыфікацыя, маё любімае. Мой свежы пашпарт і мой твар ні разу не змаглі яе прайсці. Пасля пяці няўдалых спробаў вам прапануюць здзейсніць відэазванок, дзе вас накшталт як верыфікуюць. Вы тэлефануеце, але вам кажуць, што ў вас памылка ў пашпартных даных. Увага! Па гэтых жа даных вы атрымалі токен для папярэдняга этапу, ха-ха.

Я перазапаўняла анкету 3 разы, 3 разы была відэаверыфікацыя, 3 разы мне сказалі, што ў мяне памылка ў даных і скінулі.

Яшчэ ведаю кейс, як у маладых людзей, якія прайшлі відэаверыфікацыю, не прынялі дакументы ў візавым цэнтры Магілёва. Нібыта пры запісе на сайце адсутнічае этап фотаідэнтыфікацыі. 

Яшчэ вы можаце сутыкнуцца з паведамленнем «на жаль, у цяперашні час верыфікацыя фатаграфіі немагчымая. Звярніцеся ў колл-цэнтр па спасылцы». Спасылка не дадзена.

Але калі вы запісвайцеся не першы дзень, у вас ужо ёсць спасылка на відэазванок. Вы тэлефануеце, спрабуеце прайсці ідэнтыфікацыю, але вам адказваюць: «Павінна быць хоць адна самастойная спроба верыфікацыі сёння». Вы пачынае тлумачыць, што на сайце няма такой магчымасці ў дадзены момант, на гэта вам адказваюць, што яны не тэхпадтрымка сайта.

Цяпер уявіце, што на адзін жаданы слот спрабуюць запісацца некалькі тысяч чалавек — сайт ляжыць, і ты проста нічога не можаш зрабіць».

Дзяўчына, якая апісала гэтыя спробы, кажа, што спрабуе запісацца з сярэдзіны кастрычніка — спачатку на PBH, потым на працоўную візу. Прычым чатыры месяцы яна безвынікова чакала дату ад агенцтва (600 BYN + 450 BYN, калі трэба запрашэнне), то нібыта не магла злавіць слот. У рэшце рэшт яна купіла доступ да платнага тэлеграм-канала, на якім выкладваюцца свабодныя слоты (аказваецца, ёсць і такія, 60 BYN у месяц) і выявіла, што месцы з'яўляюцца рэгулярна, проста пасярэднік іх чамусьці «праспаў».

— Пры тым, што яны працягвалі круціць рэкламу ў Instagram, маўляў, з запісам стала прасцей, прыходзьце да нас — мы ўсё адкрыем.

Партнёру нашай чытачкі пашанцавала больш: ён звярнуўся ў іншае агенцтва, і яго запісалі за тыдзень. Цяпер дзяўчына падвоіла намаганні: змяніла агенцтва і спрабуе запісацца сама.

Так узламалі новую сістэму «памагатыя» ці не?

Падобна на тое, што не столькі паламалі, колькі паклалі. Парталу dev.by не ўдалося знайсці ніводнага сведкі, які заплаціў пасярэдніку і атрымаў слот пасля 4 красавіка. Пры гэтым платныя паслугі пасярэднікі працягваюць прапаноўваць. 

«Памагатыя прымаюць заказы, як і раней, але на 200 рублёў даражэй. Расцэнкі ад 400 да 600 BYN. Кажуць, што ў іх «самыя лепшыя праграмісты», таму ўсё нармальна. Прычым паслуга цяпер уключае толькі запіс на падачу дакументаў. Некаторыя спынілі прыём, як кажуць, на два тыдні. Прыпынак аргументуюць тым што «шмат набралі», але я не веру.

Асабіста ў мяне склалася ўражанне, што памагатыя пакуль не могуць цалкам зламаць сістэму, але заблакаваць доступ з тэрыторыі Беларусі — могуць. У асноўным за кошт DNS-атакі».

Пасля ўвядзення рэгістрацыі праз МСІ проста заплаціць пасярэднікам за слот стала недастаткова, «памагатым» патрабуецца дапамога саміх заяўнікаў — у патрэбны момант даслаць код з СМС. Фотафіксацыя ўскладняе задачу, заяўнікі павінны быць яшчэ больш актыўнымі.

Што прапануюць памагатыя

«Самыя лепшыя праграмісты» папярэджваюць кліентаў як мінімум аб двух спосабах верыфікацыі — з выкарыстаннем спецыяльнага прыкладання і без.

Вось што кажуць пра бот:

«Я не ведаю дакладна, як гэта будзе. Ёсць бот, правілы мне патлумачылі. Як толькі бот зловіць для мяне слот, у яго прыйдзе апавяшчэнне. Далей я ўводжу код, сэлфі і фота пашпарта. Усё».

А вось інструкцыя ад пасярэднікаў пра спецдадатак:

«У сувязі з абнаўленнем бяспекі і верыфікацыі даных на сайце VFS рэгістрацыя на падачу дакументаў для візы на дадзены момант ускладнена максімальна. З навін: цяпер пры рэгістрацыі вы павінны будзеце пацвярджаць сваю асобу фота пашпарта, зробленым у рэальным часе, і сэлфі. Я буду сёння-заўтра разбірацца, як гэта абыйсці, але, баюся, вашых фота ў тэлефоне будзе недастаткова. Я скіну спасылку на дадатак, які будзе вырабляць праверку, і будзем спрабаваць разам. 

Я буду вас рэгістраваць, запытваць код у СМС для МСІ і далей перанакіроўваць у гэты дадатак, дзе вы робіце фота 33-й старонкі пашпарта. Галоўнае, каб было выразна і чытэльна. Далей вы робіце сэлфі ў рэальным часе. Дадатак называецца iDenfy».

Пасярэднікі чагосьці чакаюць «пасля 10 мая»

Партал пагутарыў з гродзенскім турагенцтвам, якое прапануе рэгістрацыю на падачу за 400 BYN, і даведаўся, што заяўкі часова не прымаюць (і праўда, «набралі шмат людзей»), а яшчэ, што «верыфікацыю па фота можна будзе тэхнічна абысці толькі пасля 10 мая».

Чаму пасля гэтай даты? Таму што «ў ВЦ з 10 мая «іншае жыццё» пачынаецца», дэталі — сакрэт.

Карыстальнікі думаюць, што пасярэднікі спрабуюць сарваць пераход на сэлфі

Сярод шэрагу абвінавачванняў у адрас VFS, пасярэднікаў і новай сістэмы верыфікацыі журналісты раптам пачулі голас абароны навінкі.

Чытачка, якая здолела самастойна запісацца на падачу, лічыць, што новыя правілы вельмі добрыя, а сістэму паклалі тыя самыя «памагатыя», каб пралабіраваць адмену відэафіксацыі.

«Каб людзі пісалі скаргі, каб прыбралі відэа, каб палегчыць працу пасярэднікаў.

Відэафіксацыю ж толькі запусцілі, яшчэ тыдзень не прайшоў. Праз месяц усё будзе добра, калі нашы людзі зноў не панясуць ім грошы».

Як тлумачыць заяўніца, якая паспяхова запісалася, цяпер на старонку з камерай пераходзіш па спасылцы, якую можна пераслаць выдалена, гэтая шчыліна пакідае прастору для пасярэднікаў. 

«Калі гэтую магчымасць (спасылку) прыбяруць, тады можна будзе запісацца толькі самім. Але першы час яны будуць забіваць [сістэму] мёртвымі душамі, каб месцы не дасталіся нікому», — лічыць чытачка.

Каментары8

  • давление со всех сторон
    12.04.2024
    всё что происходит с записью на визы выгодно всем и жуликам-посредникам и работникам визовых центров и сотрудникам консулятов. Все имеют интерес. Все , кроме граждан РБ.
    Поэтому НИЧЕГО НЕ ИЗМЕНИТСЯ, пока анкеты с документами не вернутся принмать в консулятах.
  • Фунт
    12.04.2024
    Памагатыя = КДБ
  • давление со всех сторон
    12.04.2024
    Да о безопасности забыла,  пусть каждый подумает о взаимоотношениях визовые центры рп в рб  и белорусские спецслужбы. Наверно соблюдают правила об охране личных данных, а вПольше это RODO , ,tcgjrjznmcz ?беспокояться о телефонах и адресах приглашающей стороны, указанные в гостевых приглашениях.

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Генералаў Хрэніна і Вальфовіча адправілі на дровы4

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе13

Патэнцыйны будучы канцлер Германіі прапануе паставіць Расіі ўльтыматум4

Навагрудскі архіепіскап заявіў, што Зяленскі купіў машыну Гітлера. Гэта даўно абвергнуты фейк13

Працуе не для грошай, візіянер і лётае ў эканом-класе, хоць можа дазволіць сабе прыватны самалёт. IT-бізнэсмен расказаў пра Добкіна8

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК21

Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў1

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →