Асуджанага на 19 гадоў па справе Аўтуховіча палітвязня асудзілі па іншым артыкуле
Віктара Снегура асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі», піша «Вясна».
11 кастрычніка Мінскі абласны суд будзе разглядаць апеляцыю на прысуд у дачыненні да Віктара Снегура паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Судовы працэс будзе ўзначальваць суддзя Алег Лапека.
Калі менавіта Віктара судзілі за «злоснае непадпарадкаванне» і якое рашэнне прыняў суд — пакуль невядома, піша «Вясна».
Віктар — фігурант справы Аўтуховіча. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі да 19 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 800 базавых велічыняў штрафу (25 600 рублёў).
Каментары