Свет11

Трамп заявіў, што калі прайграе, не будзе балатавацца ў 2028 годзе

«Не. Я думаю, на гэтым будзе ўсё», — сказаў ён.

Фота: Evan Vucci / AP

Экс-прэзідэнт і кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп сказаў у нядзелю, што ў выпадку паразы на лістападаўскіх выбарах больш не будзе балатавацца ў прэзідэнты, піша Бі-бі-сі.

Вядучая тэлепраграмы Full Measure на Sinclair Broadcast Group TV спытала яго ў інтэрв'ю, ці збіраецца ён у 2028 годзе распачаць новую спробу вярнуцца ў прэзідэнты, калі ў лістападзе прайграе Камале Харыс.

«Не. Я думаю, на гэтым будзе ўсё. Я зусім не бачу [сябе зноў кандыдатам]», — сказаў 78-гадовы Трамп, але дадаў: «Спадзяюся, мы выступім вельмі паспяхова».

У ЗША па законе чалавек не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны, так што і ў выпадку перамогі Трамп таксама не зможа зноў балатавацца ў 2028 годзе.

Раней Трамп вельмі рэдка казаў пра магчымасць паразы на выбарах — ён амаль заўсёды ў прамовах перад сваімі прыхільнікамі і ў допісах у сацсетках упэўнена заяўляў аб будучай перамозе.

Але за апошнія чатыры дні ён ужо двойчы дапусціў магчымасць таго, што прайграе.

Каментары1

  • свой
    23.09.2024
    Мала шансаў у Дональда. Той раз яму дапаглі пуцінскія хакеры, бо было электроннае галасаванне.

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў1

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка? Пагутарылі з прадстаўнікамі розных прафесій4

Камуніст са Шклова, у якога дзеці-вундэркінды ў 8-9 гадоў паступаюць у ВНУ. Хто такі Яўген Цеплякоў?20

У Ерэване па беларускім запыце затрымлівалі блогера Александра Лапшына3

Беларус пераадолеў 1000 паверхаў менш чым за 5 гадзін. І гэта не проста так1

Мішэль Плаціні лічыць, што 22 гульцы на футбольным полі — зашмат5

Пасля затрымання Паўла Дурава Telegram пачаў адказваць на запыты праваахоўных органаў

«Абажаю гэтае лявацкае дзярмо». Каверын нагаварыў у эфіры такое, што гледачы ў шоку50

«Глядзіць на самалёты». Найлепшыя твіты тыдня1

Беларускі футбаліст забіў гол праз сябе з адлегласці 25 метраў ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў1

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

Галоўнае
Усе навіны →