Здарэнні

У Баранавічах «шэрыя рыэлтары» завалодалі 11 кватэрамі

Трое чалавек памерлі.

Следчы камітэт раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы па абвінавачванні «шэрых рыэлтараў» з Баранавічаў.

У кастрычніку 2022 года 47-гадовы мужчына распрацаваў план падману з дапамогай 31-гадовага знаёмага.

Мужчына шукаў адзінокіх старых, якія знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы і вялі асацыяльны лад жыцця. Ён уціраўся да іх у давер, прапаноўваў дапамагчы ў пагашэнні запазычанасці па камуналцы і продажы кватэры.

Свайму змоўшчыку зламыснік даручыў тэхнічную частку: суправаджэнне падчас перамоваў, публікацыю аб'яў аб продажы кватэр у інтэрнэце, падвоз пацярпелых у натарыяльныя канторы, афармленне здзелак куплі-продажу.

Усяго ашуканцы падманулі 11 чалавек і прысвоілі чужыя кватэры на агульную суму больш за 470 тысяч рублёў. Былых уладальнікаў жылля яны перасялілі ў старыя дамы без каналізацыі, ацяплення і электрычнасці. Трое пацярпелых, жывучы ў такіх нечалавечых умовах, у выніку памерлі.

Падчас следства арганізатар злачыннай схемы віну не прызнаў. Нібыта ён нікога не падманваў і ўсе свае абавязацельствы выканаў. Яго саўдзельнік прызнаў віну часткова, сцвярджаючы, што атрымліваў невялікія грошы не ад продажу кватэр, а нібыта за прывядзенне жылля ў парадак і аказанне тэхнічных паслуг.

Каментары

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом8

Грамадстваабноўлена8

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Усе навіны →
Усе навіны

Ланцужкі паставак як інструмент знішчэння. Падзеі ў Ліване паказалі, што любы тавар на планеце можа стаць зброяй6

Прапаганда патлумачыла, чаму ў эфір сталі запрашаць Пратасевіча19

На МКАД з'явілася эксперыментальная разметка. Што яна значыць2

Грузія не пусціла пенсіянераў-турыстаў з Беларусі. Вось што стала прычынай17

«Знойдзеная жаночая рука, што намёртва заціснула фрагмент дзіцяці». Як самалёт з беларускім экіпажам пратаранілі ў небе над Украінай

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне8

Чырлідаркі ХК «Магілёў» пераапрануліся ў спартыўныя трусы з кіцелямі розных службаў7

«Неўзлінгейт»: літоўскі палітолаг знайшоў агульнае паміж нападам на расійскіх апазіцыянераў і правакацыямі супраць беларусаў1

Лукашэнка пачынае плаўны разварот у замежнай палітыцы? Разважае Карбалевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом8

Грамадстваабноўлена8

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Галоўнае
Усе навіны →