Свет88

«Адсылае да геральдычнай традыцыі рускага акупанта». У Беластоку хочуць адмовіцца ад герба з Пагоняй

Гарадскія ўлады абмяркоўваюць вяртанне да герба, падараванага каралём Аўгустам III у сярэдзіне XVIII стагоддзя.

Сцяг і герб Беластока. Фота: Wikimedia Commons

Улады Беластока абмяркоўваюць змену гарадскога герба, на якім намаляваная Пагоня.

Цяпер герб Беластока — шчыт у чырвоным і залатым колерах, у верхняй секцыі якога размяшчаецца срэбны арол, а ў ніжняй — Пагоня. Аднак улады лічаць, што герб створаны з парушэннем правілаў геральдыкі. Акрамя таго, ён адсылае да часоў Расійскай імперыі, піша poranny.pl.

«У нас праблема не з гербам, а з геральдычнай камісіяй. Хоць наш герб быў створаны пасля дэмакратычных пераўтварэнняў Польшчы, ён дагэтуль лічыцца царскім гербам. Таму мы выносім на абмеркаванне пытанне герба. Паглядзім, ці пагодзяцца дэпутаты на змены. Але гэта пачатак доўгага шляху да пераменаў», — распавёў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаласкі.

Герб з арлом і Пагоняй у цяперашнім выглядзе быў зацверджаны мясцовым самакіраваннем Беластока ў 1996 годзе. З тых часоў геральдысты і гісторыкі сцвярджаюць, што ён не адпавядае прынцыпам геральдыкі і гістарычнай традыцыі.

На практыцы любыя спробы ўзгадніць з геральдычнай камісіяй, напрыклад, упрыгожванні з выявай герба з арлом і Пагоняй, заканчваюцца няўдачай. Таму гораду хацелася б вярнуцца да герба, які існаваў да падзелаў Рэчы Паспалітай.

Геральдычная камісія адзначае, што цяперашні герб Беластока «адсылае да царскай геральдычнай традыцыі рускага акупанта». Маецца на ўвазе герб Беластоцкай вобласці, падараваны ў 1809 годзе, а затым падараваны і гораду ў 1882 годзе царом Аляксандрам III.

Ранейшы герб Беластока быў падараваны ў 1749 годзе каралём польскім і вялікімі князем літоўскім Аўгустам III па хадайніцтве ўладальніка горада кароннага гетмана Яна Клеменса Браніцкага. На гербе быў намаляваны срэбны грыфон з залаціста-жоўтай дзюбай з радавога герба Браніцкіх. Пярэднімі лапамі Грыфон трымаў манаграму JKB пад залатой каронай.

Герб Беластока з грыфонам. Фота: info.bialystok.pl

У міжваенны час мэрыя Беластока спрабавала вярнуць герб Браніцкіх, яе падтрымаў урад краіны. Аднак гарадская рада адмовілася мяняць сімволіку.

Калі мясцовае самакіраванне ў гэты раз дасць зялёнае святло змене герба, горад даручыць распрацоўку дызайну герба. Затым дызайн перададуць на экспертызу геральдычнай камісіі. Пасля атрымання станоўчага заключэння ён паступіць у гарадскую раду на выніковае галасаванне.

Каментары8

  • Gt
    23.09.2024
    Няхай будзе як на сцягу Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Два Арлы і дзьве Погоні.
  • Сцёрка
    23.09.2024
    Сцерці Вялікае Княства Літоўскае!
  • 23.09.2024
    Слева мотот справа серп -
    Это твой любимый герб
    Хочешь сей , а хочешь куй
    Все равно получишь ...

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом6

Грамадстваабноўлена6

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Усе навіны →
Усе навіны

Грузія не пусціла пенсіянераў-турыстаў з Беларусі. Вось што стала прычынай17

«Знойдзеная жаночая рука, што намёртва заціснула фрагмент дзіцяці». Як самалёт з беларускім экіпажам пратаранілі ў небе над Украінай

Былы вядучы «Зоны Х» Лукша: З тэлефона супрацоўніка БТ Маркаву адправілі смс «ідзі нах**» — а павесілі на мяне8

Чырлідаркі ХК «Магілёў» пераапрануліся ў спартыўныя трусы з кіцелямі розных службаў7

«Неўзлінгейт»: літоўскі палітолаг знайшоў агульнае паміж нападам на расійскіх апазіцыянераў і правакацыямі супраць беларусаў1

Лукашэнка пачынае плаўны разварот у замежнай палітыцы? Разважае Карбалевіч7

Яблычнае з чабаром, слівавае… Чатыры рэцэпты варэння, старыя і новыя1

«Ніхто яшчэ не перамагаў Расію». Што ж, давайце ўспомнім гісторыю21

Чарговае выпрабаванне ядзернай міжкантынентальнай ракеты «Сармат» скончылася правалам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом6

Грамадстваабноўлена6

У Магілёве мужчына адбіваўся ад губазікаўцаў нажом

Галоўнае
Усе навіны →