Кіно11

Колькі ў Вілейцы плацяць тым, хто грае спецназаўцаў у фантастычным расійскім серыяле?

Цяпер у Вілейцы здымаюць расійскі фантастычны серыял «Радар». Беларускія прапагандысты радасна называюць горад «міні-аналагам Галівуда». А мясцовыя задаволены магчымасцю трапіць у кадр. Паглядзелі, колькі плацяць акцёрам масоўкі.

Тут і далей фота з сайту kraj.by

Гісторыя серыяла «Радар» адбываецца ў 1988 годзе. Па сюжэце, у наваколлях невялікага савецкага горада, размешчанага ў раёне магутнага радара сістэмы супрацьракетнай абароны, упаў загадкавы аб'ект. Шасцікласнікі Лёха, Толя і Сёма адпраўляюцца на пошукі метэарыта — яны мараць пра славу і вядомасць. Падчас блуканняў па лесе Лёха губляецца. Яго пошукі сіламі міліцыі запускаюць ланцуг падзей, якія прыводзяць да кантакту аднаго з мясцовых жыхароў з нечым вельмі дзіўным.

Рэжысёрам серыяла стаў Канстанцін Смірноў. Найбольш вядомая яго праца — серыял ТНТ «Универ. Новая общага». Сярод акцёраў ёсць і беларусы — напрыклад, Анатоль Кот. А масоўку набіраюць з жыхароў Вілейкі і бліжэйшых гарадоў. Здаецца, недахопу ў ахвотных зняцца ў расійскім серыяле няма — у телеграм-канале праекта, дзе шукаюць непрафесійных акцёраў у Вілейцы, ужо больш за 900 удзельнікаў.

Якія ж ролі прапаноўваюць? Нядаўна, напрыклад, шукалі спецназаўцаў, міліцыянераў, афіцэраў, вайскоўцаў: «Шукаем хлопцаў 19-50 гадоў, рост 176-185. Памер адзення да 52 (уключна)». Таксама паведамлялася, што змена будзе 12 гадзін і за яе заплацяць 45 рублёў. Ахвотных знайшлі за дзве гадзіны. Але перыядычна бываюць прапановы нават для школьнікаў.

Плануецца, што серыял пакажуць у 2025 годзе.

Каментары1

  • жорык
    23.09.2024
    А я мысьляў, шо гэта за партызаны, але які русак без калаша.

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў3

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лапшын мяркуе, што ініцыятарам яго затрымання ў Арменіі стаў пасол Канюк5

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка? Пагутарылі з прадстаўнікамі розных прафесій4

Камуніст са Шклова, у якога дзеці-вундэркінды ў 8-9 гадоў паступаюць у ВНУ. Хто такі Яўген Цеплякоў?20

У Ерэване па беларускім запыце затрымлівалі блогера Александра Лапшына3

Беларус пераадолеў 1000 паверхаў менш чым за 5 гадзін. І гэта не проста так1

Мішэль Плаціні лічыць, што 22 гульцы на футбольным полі — зашмат5

Пасля затрымання Паўла Дурава Telegram пачаў адказваць на запыты праваахоўных органаў

«Абажаю гэтае лявацкае дзярмо». Каверын нагаварыў у эфіры такое, што гледачы ў шоку50

«Глядзіць на самалёты». Найлепшыя твіты тыдня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў3

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў

Галоўнае
Усе навіны →