Вайна

Расія заявіла, што падчас наступу УСУ ў Курскай вобласці загінулі 56 мірных жыхароў

Украіна адказала, што выконвае міжнароднае права.

AP Photo

Міністэрства замежных спраў Расіі заявіла, што ў выніку ўкраінскага наступу ў Курскай вобласці загінулі прынамсі 56 мірных жыхароў, а 266 атрымалі раненні, піша Бі-бі-сі

Гэтыя звесткі адносяцца да перыяду да 20 верасня, а па стане на 5 верасня расійскае замежнапалітычнае ведамства заяўляла аб 31 загінулым мірным жыхары Курскай вобласці.

Па даных МЗС Расіі, з раёнаў, дзе ідуць баявыя дзеянні, з'ехалі 131 тысяч жыхароў. Масква таксама абвінаваціла Украіну ў тым, што не дае эвакуявацца некаторай колькасці мірных грамадзян, у тым ліку прыкладна 70-120 жыхароў горада Суджы, занятага УСУ.

У адказ на просьбу пракаментаваць гэтыя заявы прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі сказаў агенцтву Reuters, што УСУ выконваюць міжнароднае гуманітарнае права і не наносяць удараў па мірным насельніцтве.

«З улікам таго, што Расія ўвесь час дае фальшывыя лічбы і займаецца прапагандай, няма ніякага спосабу праверыць гэтыя сцвярджэнні, — сказаў Ціхі. — Калі Расія хоча паказаць рэальную сітуацыю на месцы, яна можа даць доступ ААН і Чырвонаму Крыжу».

Наступ УСУ ў Курскай вобласці пачаўся ў жніўні.

Каментары

У аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)2

У аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі апазіцыянер Яшын расказаў, чаму не хоча распаду Расіі і як думае працаваць з беларускімі палітыкамі — рэпартаж59

Расійскі дэпутат назваў Беларусь «Беларускай ССР»11

У Албаніі збіраюцца стварыць новую карлікавую мусульманскую дзяржаву4

Што ёсць у новым гандлёвым цэнтры Prizma, які адкрыўся ў Мінску?

Ганна Южакова распавяла, як гэта — зноў граць на здымках сям'ю з былым мужам Паўлам Харланчуком5

У Вязынцы адсвяткавалі «Багач» ФОТЫ1

У мінскім шматпавярховіку з’явіўся столік, каб дзяліцца з суседзямі ежай. А вы б рызыкнулі пачаставацца?8

Ярмошына: Я б Ціханоўскую нават спецыялістам у ЦВК не ўзяла33

Якія краіны найбольш інвестуюць у беларускую эканоміку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)2

У аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)

Галоўнае
Усе навіны →