Грамадства33

Лукашэнка быў бы рады з'ездзіць у Саудаўскую Аравію

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, наследнага прынца, прэм'ер-міністра Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ каралеўства з Нацыянальным днём.

Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

«Грунтуючыся на слаўных традыцыях продкаў, сёння Каралеўства Саудаўская Аравія ўмацоўвае свае пазіцыі ў якасці ўплывовай краіны ў сусветнай і рэгіянальнай палітыцы, адыгрывае важную ролю ў найбуйнейшых інтэграцыйных аб'яднаннях, упэўнена стварае эканоміку будучыні», — гаворыцца ў віншаванні каралю Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду.

Лукашэнка звярнуў увагу, што за мінулы год узаемадзеянне Беларусі і Саудаўскай Аравіі выведзена на якасна новы ўзровень. Пра гэта сведчаць рост гандлёвых паказчыкаў, актывізацыя кантактаў ва ўсіх галінах, адкрыццё пасольства Беларусі ў Эр-Рыядзе.

«Буду рады наведаць Вашу краіну ў зручны час для абмеркавання найбольш актуальных спраў і ўзгаднення плана далейшых сумесных дзеянняў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах», — адзначыў ён.

Каментары3

  • Gar
    23.09.2024
    Кіраўнік Таджыкістану ці Туркместану не кажучы пра кіраўніка Казахстану можа дазволіць сябе любыя міжнародныя сустрэчы. А гэтаму соўгаца толькі і выключна туды куды пакажа Масква ды да ўсякіх афрыканскіх канібалаў. Усё як у савецкага манкурта што не мае ні ўласнай дзяржавы ні самастойнасці.
  • Алек. Ру
    23.09.2024
    Gar, ні мовы, ні роду, ні сям'і, ні маралі.... Спіс будзе доооооооооу́гім
  • Ёсік
    23.09.2024
    Прастата пачне мерзнуць у дырэктара саўгаса з наступнага тыдня, трэба ў цёплы клімат. У Сочы едзь, кіраўнік хрэнаў.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча2

У Белгідрамеце расказалі, чаго чакаць ад цяперашняй зімы4

Расіянка некалькі гадоў прахадзіла з арэхам у носе. Але пасля стала цяжка дыхаць2

«Ну і куды мне, прыбіральшчыцай?» Маладая маці не можа знайсці працу пасля трэцяга дэкрэту69

У Паўднёвай Карэі адбываецца спроба перавароту. Прэзідэнт абвясціў ваеннае становішча, матывуючы патрэбай абароны ад «камуністычных сілаў» 8

Лукашэнка стаў прадзедам29

На выхадныя Дональд Трамп упершыню пасля выбараў прыляціць у Еўропу

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі9

Улады абвясцілі вайну чэргам на замену суставаў, але, падобна, пакуль прайграюць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа8

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →