Дачнікам варта задумацца пра тое, як зберагчы свае пасадкі.
У панядзелак ноччу на большай частцы паўночнага ўсходу, а таксама месцамі на астатняй тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да 0… -3°С. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.
Абвешчана штармавое папярэджанне пра небяспечную гідраметэаралагічную з'яву.
13 мая на тэрыторыі краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Заўтра будзе пераважна без ападкаў. Прагназуецца ўмераны пераменны вецер. Атмасферны ціск уначы будзе павольна расці, удзень — слаба паніжацца.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе +11… +17°С, па паўднёвым захадзе — да +19°С.
У панядзелак, 13 траўня, метэаролагі абяцаюць беларусам такую ж «пераменную воблачнасць», але пераважна без ападкаў. Днём паветра прагрэецца ад +10°С па ўсходзе да +20°С па захадзе Беларусі.
Каментары