Наш Вялікдзень прайшоў не напуста. Для Сергія Мельянца і яго сямі дзяцей назбірана ўжо больш за 10 тысяч еўра
Усяго, нагадаем, вялікай сям’і Мельянцоў трэба 15 тысяч.
У Сергія Мельянца сямёра дзяцей. Тым не менш, ён да апошняга хадзіў на палітычныя суды і хоць капейкай, хоць жэстам, хоць позіркам дапамагаў ахвярам лукашысцкай машыны.
Ён быў на пахаванні Зельцэра, ён быў на пахаванні Пушкіна — куды адзінкі наважыліся паехаць. Ён меў смеласць расказаць у сябе ў фэйсбуку пра дзённік Пушкіна, страшны дакумент яго пакутніцтва, ён меў смеласць расказваць пра суды.
Пасля двайнога арышту, збіцця губазамі і прыходу кагэбістаў да жонкі стала зразумела, што заставацца ім больш немагчыма.
«Наша Ніва» напярэдадні Вялікадня звярнулася да чытачоў, хто мае спосаб зрабіць гэта бяспечна, дапамагчы на першы час жыцця Мельянцоў на чужыне. Можна не сумнявацца, што гэтая радзіна і за мяжою, калі ўстане на ногі, будзе рабіць для іншых усё, што можа.
І за два дні сума ахвяраванняў падвоілася. Але сям’і яшчэ трэба сабраць больш за 4 тысяч еўра.
Дапамагчы можна па спасылцы.
Каментары