У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Сёння раніцай 42-гадовы кіроўца сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пры руху па вул. Аранскай паблізу дома №6 не прыняў крайняе правае становішча і, здзейсніўшы паварот з другой паласы, сутыкнуўся з аўтамабілем «Mitsubishi», які рухаўся ў прамым спадарожным кірунку ў першай паласе для руху, паведамляе ДАІ.
Ад удару аўтамабіль таксі выехаў за межы праезнай часткі.
У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Каментары