Культура22

Памерла вядомая аўтарка коміксаў з беларускімі каранямі

Трыны Робінс не стала 10 красавіка ў Сан-Францыска на 86-м годзе жыцця.

Трына Робінс. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе выданне «Беларусь и мир» са спасылкай на New York Times.

Трына вядомая тым, што стала адной з першых і найбольш выбітных жанчын у Амерыцы, якія працавалі ў гэтай галіне, у якой раней дамінавалі ў асноўным мужчыны.

У прыватнасці, у 1985 годзе яна намалявала для DC серыю коміксаў з культавым персанажам — Цуд-жанчынай (Wonder Woman), пасля таго як чатыры дзесяцігоддзі гэта рабілі толькі мужчыны.

А ў 1970 годзе разам з іншай калегай выпусціла першую ў ЗША кніжку коміксаў «It Ain't Me, Babe», цалкам намаляваную выключна жанчынамі.

Трына Робінс на Comic Con 1982 года ў Сан-Дыега. Фота: Wikimedia Commons

Да таго, як цалкам стаць мастачкай і рэдактаркам часопісаў коміксаў, Трына сур'ёзна займалася дызайнам і продажам адзення, у тым ліку адкрыўшы буцік на Манхэтэне.

Яна сябравала з Джымам Морысанам і апранала фолк– і рок-музыкантаў, сярод якіх былі Донаван, Кас Эліят, Дэвід Кросбі.

А спявачка Джоні Мітчэл нават пачала адну са сваіх песень «Ladies Of The Canyon» натхнёным ёю чатырохрадкоўем: «Трына носіць каралі-вампум, чэрціць лініі ў сваім альбоме…».

Трына нарадзілася ў Брукліне ў 1938 годзе. Яна была малодшай дачкой, старэйшую звалі Харыет. Бацька Макс працаваў краўцом, маці Бэсі — настаўніцай другіх класаў.

У сваёй аўтабіяграфіі «Апошняя, хто застаўся» мастачка піша, што не любіла сваё дзявочае прозвішча — Перлсан, бо яно несапраўднае — атрыманая пры прыбыцці ў ЗША.

Справа ў тым, што яна паходзіла з беларускіх яўрэяў і ў мястэчку Дубай яе сям'я насіла прозвішча Перачуднік (Perechudnik), што, як адзначае аўтар, у перакладзе азначае нешта кшталту «маленькі цясляр».

Некралогі, прысвечаныя Трыне Робінс, апублікавалі многія амерыканскія выданні, у тым ліку New York Times, Washington Post і Forbes.

Каментары2

  • паставіў лайк
    16.04.2024
    і схамянуўся, што артыкулу, а не факту. Коміксы б яе ўбачыць на знічцы.
  • За праўду!
    18.04.2024
    Хопіць перадзёргіваць! Ніякіх "беларускіх каранёў" у гэтай таленавітай яўрэйкі не было, былі яўрэйскія.
    Яўрэі малайцы, дбаюць пра генетыку і кроў. А ліберальныя журналісты хочуць, каб мы забыліся пра сваю кроў, продкаў і сваю зямлю. Няхай вам раззлаваныя продкі ў кашмарных снах сняцца!

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →