Грамадства77

Галоўны рэдактар «СБ» паскардзіўся, што TikTok выдаліў больш за 20 акаўнтаў выдання

Дзмітрый Жук у эфіры кулінарнай праграмы на СТБ распавёў пра працу на «варожых платформах».

Дзмітрый Жук. Скрыншот відэа

Гендырэктар СТБ Аляксандр Асенка ў размове з Жуком адзначыў, што дзяржаўным СМІ даводзіцца выкарыстоўваць інструменты, як ён выказаўся, ворагаў: YouTube і TikTok.

Галоўрэд «СБ» выказаў незадаволенасць тым, што ў любы момант на гэтых платформах могуць забаніць.

«Гэта платформы, якія створаны і кантралююцца не намі. Нам трэба дакладна разумець, што ў любы момант па іх жаданні нас там могуць адключыць. Гэта датычыцца канкрэтных праграм, якія належаць Meta і іншым.

Больш за тое, сёння мы пастаянна знаходзімся ў бане. Могу сказаць, што за мінулы і цяперашні год у нас былі выдаленыя без усялякіх папярэдніх паведамленняў у TikTok больш за 20 акаўнтаў», — адзначыў Жук.

Асенка пры гэтым падкрэсліў, што дзяржаўныя СМІ ўсё яшчэ могуць спадзявацца на свае сайты, якія знаходзяцца на серверах у Беларусі.

Каментары7

  • политзек
    17.11.2024
    Это не платформы враждебные, это вы, уроды, сами враждебные ко всему человеческому, умному, доброму, вечному...
    очень жаль, что вас, мерзавцев, не удаляют ото-всюду... так и лезут во все щели и в ФБ, и в Ю-тубе, и в ТГ. вся эта свора начиная от СБ, заканчивая разными официальными каналами.
  • замполит
    17.11.2024
    политзек, вы з імі вельмі падобныя. Нават на адной варожай мове гаворыце.
  • Мх
    17.11.2024
    Ну што вы хацелі? Спачатку пагражаеце ўсяму свету атамнай вайной, прычым без перапынкаў, а потым здзіўляецеся чаму вас баняць. "Гэта платформы, якія створаны і кантралююцца не намі." - ну дык на кантралюемых вамі платформах вас чытаюць 3,5 чалавекі, і тыя Грыша і яго сям'я.

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну41

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы26

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну41

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →