Памёр Акіра Торыяма, аўтар легендарнай мангі Dragon Ball. Яму было 68 гадоў, прычынай смерці стала вострая субдуральная гематома.
Dragon Ball — адна з самых вядомых японскіх франшыз. Манга друкавалася ў часопісе Shonen Jump на працягу 11 гадоў, з 1984 па 1995 год. Яна легла ў аснову некалькіх анімэ-адаптацый, фільмаў і відэагульняў, піша РБК.
У сюжэце мангі хлопчык Сон Гоку з малпавым хвастом вучыцца баявым мастацтвам і вывучае свет у пошуках сямі артэфактаў, вядомых як «перлы дракона» — па легендзе, калі сабраць іх разам, яны выканаюць любое жаданне.
Каментары