Свет22

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне

Адвакат Барыс Эпштэйн, які каардынаваў юрыдычную абарону ў крымінальных справах Дональда Трампа, прапанаваў таму стаць яго спецыяльным пасланнікам па расійска-ўкраінскай вайне.

Барыс Эпштэйн. Фота: Yuki Iwamura, Pool/Getty Images

Эпштэйн прапанаваў гэта, калі яны ляцелі на сустрэчу з Джо Байдэнам у Белым доме, паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы.

Па словах людзей, знаёмых з сітуацыяй, некалькі чалавек у самалёце, здавалася, былі шакаваныя ідэяй прызначыць Эпштэйна на важную дыпламатычную пасаду. Эпштэйн не мае досведу працы ў знешняй палітыцы. Да таго ж ён знаходзіцца пад следствам у Арызоне разам з некалькімі іншымі прыхільнікамі Трампа за спробу скасаваць вынікі выбараў 2020 года праз падробныя спісы выбарнікаў. 

Трамп не адхіліў прапанову Эпштэйна, але і не прымаў яго ўсур'ёз.

Сам Эпштэйн адмовіўся ад каментароў.

Эпштэйн нарадзіўся ў Расіі і жыў там у дзяцінстве да 11 гадоў. З яго слоў, у яго ёсць родныя і ў Расіі, і ва Украіне. Раней ён працаваў таксама ў аддзеле камунікацый Белага дома. Гэта адна з уплывовых фігур у атачэнні Дональда Трампа.

Каментары2

  • 16.11.2024
    Прапанаваў Трампу быць прадстаўнікоўм Эпштэйну ?))
  • бабруйчанін
    16.11.2024
    Дзякуй ..яхве у гэтага німа " беларускіх каранеў" )))

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА7

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →