Адкрыты збор на дапамогу цяжка хвораму беларускаму журналісту. Патрабуецца трансплантацыя печані
«Байсол» абвясціў дабрачынны збор ветэрану беларускай журналістыкі Вадзіму Доўнару.
Вадзім Доўнар — вядомы беларускі журналіст. Ён нарадзіўся ў 1976 годзе ў Менску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Працаваў у «БДГ» (Беларуская дзелавая газета), на Радыё Рацыя, у «Беларускай газеце», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ў іншых вядомых выданнях. Удзельнічаў у Майдане і ў Блакадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам Вадзім быў адміністратарам тэлеграм-канала Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».
Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабуе трансплантацыю печані. Аперацыю правядуць у Польшчы па страхоўцы ў жніўні-верасні. Але праблема ў тым, што Вадзім страціў працаздольнасць і мае патрэбу ў штодзённым медыцынскім абслугоўванні, каб захаваць працу іншых жыццёва важных органаў.
Фонд BYSOL мае ўсе пацвярджальныя медыцынскія дакументы
Фонд адкрывае гэты збор, каб забяспечыць мужчыну годны дагляд да аперацыі.
Сума збору:
- €6000
6 месяцаў падтрымкі з разліку €1000 у месяц.
Грошы патрэбныя на лячэнне і медыкаменты.
«Незнаёмка прыйшла і дала 500 даляраў». Гісторыі таго, як беларусы дапамагаюць землякам у бядзе
«Я прасіў іх біць меней, бо ў мяне не згортваецца кроў». Палітвязень са складаным дыягназам расказаў, як перажыў арышт, СІЗА і калонію
«Знутры Беларусі вайна ўспрымаецца як нешта далёкае, нерэальнае, а звонку — як важнае і звышдраматычнае» — сацыёлаг Вардамацкі
Каментары