Здарэнні

Жыхар Гродна абстраляў са свайго балкона шумную кампанію ў двары

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта паведаміў пра выпадак, які адбыўся восенню мінулага года ў Гродне. Увечары 30 верасня ў міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў жылым раёне горада невядомы адкрыў стральбу з пнеўматыкі і трапіў яму ў вобласць шыі. 

Фота: sk.gov.by

Стралком аказаўся 41-гадовы жыхар суседняга дома, які спачатку ўсё адмаўляў, але пасля прызнаў сваю віну.

Як удалося высветліць, 30 верасня мужчына выйшаў на балкон пакурыць. Там яму не спадабалася, што кампанія маладых людзей, якая сядзела на лавачцы каля суседняга дома, надта гучна размаўляла. А паколькі быў нецвярозы, то не прыдумаў нічога лепшага, як узяць пнеўматычную вінтоўку і пачаць страляць у бок гэтых мужчын.

Фота: sk.gov.by

Стрэліўшы некалькі разоў, мужчына супакоіўся і пайшоў спаць. Калі ж справа раскруцілася і стала пытанне аб адказнасці, то ён спачатку запэўніваў, што раскайваецца ў зробленым і нават нібыта выкінуў у раку вінтоўку, пасля спрабаваў усё спіхнуць на сваю сужыцельку, якую ўгаварыў узяць віну на сябе. На карысць апошняй версіі сведчылі і сябры мужчыны.

Урэшце, аднак, высветлілася, што вінтоўку падазраваны не выкінуў, а схаваў у гаражы свайго знаёмага, прытым без ягонага ведама. Тое, што страляў менавіта ён, таксама ўдалося даказаць праз розныя следчыя працэдуры.

Фота: sk.gov.by

Высветлілася таксама, што больш за 10 гадоў таму мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, але пасля таго ў крымінале заўважаны не быў і меў пастаяннае месца працы, дзе характарызаваўся станоўча.

Фота: sk.gov.by

У выніку мужчыну выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) і ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 401 (падбухторванне да дачы загадзя хлуслівых паказанняў сведкамі пры вядзенні папярэдняга следства, спалучаных з абвінавачваннем у цяжкім злачынстве) КК Рэспублікі Беларусь. Цяпер яго ўзялі пад варту. 

Каментары

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго8

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі мультымільянер Неўзлін мог быць арганізатарам нападу ў Вільні на Леаніда Волкава, паплечніка Навальнага22

«Як пішуць у каментарах, брэжнеўскія». Беларуска, якая перасадзіла сабе бровы, паказала, як цяпер выглядае8

У лагатыпе гандлёвай маркі знайшлі падабенства з нацысцкай сімволікай5

З 1 кастрычніка крыху павялічаць пенсіі6

Расія ставіць SIM-карты ў «Шахеды» для выкарыстання мабільнай сеткі Украіны

«У Беларусі сітуацыя зменіцца толькі пасля таго, як яна зменіцца ў Расіі» — Радаслаў Сікорскі15

Стала вядома, чаму асуджаную ў Польшчы шпіёнку Дар'ю Астапенку адпусцілі на волю6

Зяленскі: Расійскі наступ на Куршчыне ідзе паводле ўкраінскага плану12

Лукашэнкаўскі пул апублікаваў відэа, як у Палацы Незалежнасці гасцям падаюць гарбату12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго8

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго

Галоўнае
Усе навіны →