Праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянту»
Згодна з раскладам на сайце Вярхоўнага суда, 13 сакавіка ў Баранавічах баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Справу разглядала суддзя Вікторыя Пакунова. Верагодна, суд прызначыў Вайцешыку адміністрацыйны арышт, піша «Вясна».
Аляксандра Вайцешыка затрымалі дома на мінулым тыдні. Сёння сілавікі апублікавалі відэа таго, як выломвалі дзверы ў кватэру праваабаронцы.
Каментары