Грамадства55

Як беларусы ледзь не страцілі ў Празе магілы прэзідэнтаў БНР і спевака Забэйды-Суміцкага

Былы журналіст Радыё Свабода і першы намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык у сваім фэйсбуку расказаў пра асаблівасць апекі над могілкамі ў заходніх краінах.

Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

«Пражскія беларусы (а менавіта, чэшскі сектар Рады БНР і суполка «Скарына») аплацілі арэнду магілаў прэзідэнта БНР Пётры Крэчэўскага і спявака Міхася Забэйды-Суміцкага на Альшанах на наступныя 10 гадоў (максімальны тэрмін, потым яго можна працягнуць).

«Арэнда магілы» — у нашым, беларускім успрыманні, гучыць, мякка кажучы, нязвыкла. Але ў шмат якіх краінах Еўропы такі закон: месца пад пахаванне купляецца на пэўны тэрмін, і калі па яго завяршэнні аплата не ўносіцца ізноў — яно можа быць прададзенае пад іншае пахаванне.

У выпадку з прэзідэнтамі БНР Крэчэўскім і Захаркам крыху больш як дзесяць год таму падобнае ледзь не здарылася — людзі, якія ў свой час афармлялі дакументы, з'ехаўшы з Прагі, забыліся іх перадаць і не паведамілі пра тэрмін завяршэння дамовы.

У выніку, беларусы згубілі права ўласнасці на надмагільныя помнікі — праўда, нам прапанавалі іх выкупіць у адміністрацыі, але за такія вялікія грошы, якіх у нас папросту не было», — напісаў Сяргей Навумчык.

Ён кажа, што давялося весці перамовы з адміністрацыяй могілак, шукаць нейкае кампраміснае рашэнне. Ім пайшлі насустрач, але вось ужо дзесяць гадоў гэта, строга кажучы, не арэнда, а шэфства над магіламі, за якое да таго ж павінны плаціць.

«Таксама, мы забрукавалі за свой кошт даволі працяглую сцяжыну да адной з магілаў — такая была ўмова.

Але затое цяпер мы пэўныя, што магілы застануцца. І штогод, на Дзяды і на Дзень Волі, можна прыйсці да іх і пакласці кветкі».

«Сотні, тысячы магілаў беларусаў у дзясятках краінаў на розных кантынентах — страчаныя. Амбасады РБ яны не цікавілі і не цікавяць — тады як украінскія, польскія, літоўскія дыпмісіі апекваюцца месцамі супакаення сваіх суродзічаў. Гэта і не дзіўна: РБ не зʼяўляецца беларускай дзяржавай, яе кіраўніцтва знішчае ўсё беларускае, знішчае паслядоўна і мэтанакіравана.

Вядома, у эмігрантаў, асабліва новых, хапае клопатаў. І ўсё ж мы павінны памятаць і пра тых, хто быў да нас — бо ніхто іншы пра іх памяць не паклапоціцца», — рэзюмуе Сяргей Навумчык.

Каментары5

  • Трапна
    12.03.2024
    Як заўсёды, Навумчык, трапна фармулюе. Сапраўды, так званае "эрбэ" -- назва, што прыйшлася так даспадобы рускамірным -- не з'яўляецца беларускай дзяржавай. 
  • Пытаннечка
    12.03.2024
    Неяк дзіўна. А ці не ваш гэта абавязак? Чым вы там так занятыя?
  • Aleh
    12.03.2024
     

     

    Погребальный обряд —
    трупосожжение на грунте, от одного до шести захоронений в одной насыпи. В
    курганах X—XII ст. остатки кремации иногда размещали в верхней части насыпи в
    10-15 см от поверхности. По мнению А. Тавтавичуса, обычай хоронить по несколько
    покойников в одном кургане пришёл вместе с обрядом трупосожжения из южного Занеманья с ятвяжских земель, с которым древние литовцы поддерживали тесные контакты[5].

    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2#:~:text=%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%87%D0%BD%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%20%E2%80%94%20%D0%B0%D1%80%D1%85%D0%B5%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0,%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D1%85%20%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%86%D0%B0%D1%85%20%D0%A1%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D1%80%D0%BE%2D%D0%97%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D0%BE%D0%B9%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8.

    У гэты час шырокае
    распаўсюджанне атрымалі пахаванні з коньмі, што было перанята ад балцкіх плямён яцвягаў і прусаў[16]. Коней (трупаспаленне ці трупапалажэнне) змяшчалі
    ў спецыяльна насыпаных курганах і, як выключэнне, у адным кургане з чалавекам.
    Інвентар конскіх пахаванняў бедны: цуглі, спражкі, часам страмёны[17]. Характэрнай рысай перыяду з'яўляюцца кампактныя,
    масавыя курганныя могільнікі (каля сучасных населеных пунктаў Раканцішкес,
    Жвірбляй, Гудаляй, Дусіненай, Швейцарай і інш.), дзе маюцца мужчынскія
    пахаванні з конямі і ўзбраеннем (у першую чаргу — меч) і што ўказвае на густанаселенасць гэтых раёнаў[18]. Не выключаецца, што адзначаныя кампактныя і
    масавыя курганныя могільнікі былі пахаваннямі дружыннікаў племянной знаці, хоць
    інвентар гэтых пахаванняў не вельмі багаты[18].

     

    https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D1%9E%D1%81%D1%85%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BA%D1%83%D1%80%D0%B3%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D1%9E

     

     

    Нельзя отнести культуру восточно литовских курганов, к какой
    то языковой среде. Потому, что не сохранилось письменных памятников.

    Например, считается, что культура восточно-литовских
    курганов в результате взаимодействия с прусами и ятвягами приняла похоронные
    обряды. А что если племя Литва (восточно-литовские курганы),относилась к
    западным балтам (прусам,ятвягам),просто перенимала часть материальной культуры
    восточных балтов в результате интенсивного взаимодействия с ними?

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава10

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

За хабар затрымалі галоўнага інжынера на адным з прадпрыемстваў Мінгарвыканкама

Замест крэмаў і мазяў. Навукоўцы распрацавалі пластыр для эфектыўнага лячэння псарыязу

Пад Навагрудкам прапануюць заробак да 9500 рублёў — што за вакансія4

Названы топ найгоршых пароляў. Каб іх узламаць, спатрэбіцца менш за секунду4

У прыгарадзе Парыжа ў рэстаране захапілі закладнікаў

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай19

Нямецкую вёску назвалі найлепшым «разумным горадам» у свеце1

39-гадовы прэм‘ер Марыінскага тэатра ў Пецярбургу загінуў, калі палез праз балкон па наркотыкі11

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава10

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →