Грамадства1313

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка расказаў Reform.news пра працу Офіса на ўкраінскім кірунку, перашкоды ў супрацоўніцтве і чаму Лукашэнка хоча апынуцца за сталом мірных перамоў.

Франак Вячорка на Форуме Астрожскіх. Фота: Ксенiя Галубовіч

У Кіеве завяршыўся Форум Астрожскіх, дзе беларускія і ўкраінскія эксперты, палітыкі і медыя абмяркоўвалі шляхі вырашэння ключавых праблем у двухбаковых стасунках.

Форум Астрожскіх Франак Вячорка называе месцам сінхранізацыі поглядаў і фіксацыі праблем для іх рашэння.

— Добра, што на форуме прысутнічалі народныя дэпутаты, медыя, прадстаўнікі міжнароднай супольнасці. Адзначу пазіцыю Кізіма: ён падкрэсліў, што Лукашэнка — гэта мінулае, што Беларусь павінна вызваліцца ад яго ўплыву, і заявіў аб прынцыповай падтрымцы дэмакратычных сілаў. Гэта моцны сігнал, які два-тры гады таму мы б не пачулі.

Але праблемы застаюцца, дапаўняе Франак.

— Напрыклад, украінскія медыя амаль заўсёды згадваюць Беларусь праз прызму Лукашэнкі: «не дапусціў уцягнанне Беларусі ў вайну», «ціха падтрымалівае Украіну», і гэтак далей. Гэта стварае ілюзію, што з ім можна мець справу. У выніку Беларусь асацыюецца толькі з Лукашэнкам, а не з дэмакратычнымі сіламі, валанцёрамі ці журналістамі. Асноўная прычына гэтага — масавая міграцыя беларусаў з Украіны. Нас фізічна стала менш, і мы менш заўважныя. Таму ўкраінцы бачаць толькі Лукашэнку і яго вар’яцкія паводзіны.

Франак Вячорка і Ігар Кізім на Форуме Астрожскіх. Фота: Reform.news

На гэтым тыдні прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай сустракаўся з кіраўніком беларускага дэпартамента Міністэрствам замежных спраў Украіны, дарадцам прэзідэнта Міхаілам Падаляком, былым міністрам МЗС Дмітром Кулебам, і іншымі. 

— Вядома, Беларусь зараз не ў цэнтры ўвагі. Наша задача — растлумачыць, чаму для Украіны важна мець дэмакратычную і свабодную Беларусь. Адносіны безумоўна лепшыя, чым у 2022 годзе. Мы пачалі з пункту мінус дзесяць, калі ўсіх беларусаў запісалі ў агрэсары. Зараз выйшлі на нуль, і ёсць перспектыва больш фармальнай супрацы.

Франак канстатуе, што захаванне незалежнасці Беларусі — гэта ключавая задача для дэмакратычных сілаў. 

— Тут украінскі голас важны, каб Беларусь не стала нейкім «суцяшальным прызам» для Пуціна. Важна, каб украінцы казалі, што расійскія войскі павінны выйсці не толькі з украінскай тэрыторыі, але і з беларускай. Гэта асноўны пасыл. 

Што тычыцца далейшай супрацы, Франак адзначае пазітыўныя зрухі, хоць і не ў публічных кантактах. Падчас сустрэч прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай перадаў шэраг прапаноў, якія неабходна вырашыць.

— Мы склалі спіс з 20 пунктаў: гэта сацыяльныя гарантыі для дабраахвотнікаў, медыцынская дапамога, банкаўскія рахункі для беларусаў, пашпарты замежніка, прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў і адукацыі, атрыманай у Беларусі, магчымасць працоўных кантрактаў і падтрымкі бізнесу. Гэта тэхнічныя пытанні, якія вырашаюцца толькі пры змене заканадаўства.

Украіна мае шмат іншых праблем, таму нашы запыты часта адкладаюць убок, тлумачыць Франак Вячорка. Таксама падымаюцца пытанні вызвалення беларусаў — як палонных, так і палітвязняў, асуджаных за падтрымку Украіны.

— Ёсць каля 20 грамадзян Украіны ў беларускіх турмах і сотні беларусаў, асуджаных за салідарнасць з Украінай. Мы хочам, каб украінцы таксама падымалі гэта пытанне і нагадвалі пра яго.

Франак Вячорка на Форуме Астрожскіх. Фота: Ксенiя Галубовіч

Пасля выбрання Трампа, у медыя часцей пачалі абмяркоўваць патэнцыйныя мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй. Для беларускіх дэмакратычных сілаў важна, каб Беларусь не засталася па-за межамі рамкавых дамоўленасцяў.

— Мы прапанавалі ўключыць беларускі элемент ва «Украінскую формулу міра», гэта тое, як яны бачаць справядлівы мір. Там ёсць пункты аб недапушчэнні эскалацыі, і пункт пра вывад расійскіх войск. Паўсюль ёсць месца для Беларусі. Зафіксаваць Беларусь у гэтым дакуменце было бы ў інтарэсах Украіны.

На сустрэчах з заходнімі партнёрамі — ЗША, ЕС і НАТО — дэмакратычныя сілы тлумачаць, чаму Беларусь важная для рэгіянальнай бяспекі, каб расійскія войскі не стаялі на мяжы і не пагражалі чарговай атакай на Літву ці Польшчу, кажа Вячорка.

— Але сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне як мага хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь. Мы не павінны гэтага дапусціць. Суб’ектнасць, якую мы зараз фарміруем на міжнароднай арэне, мае велізарнае значэнне, каб Беларусь не аддалі Пуціну. Міжнародная дзейнасць Офіса Ціханоўскай і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета цяпер як ніколі важная.

Аляксандр Лукашэнка вельмі хоча быць уключаны ў мірныя перамовы на баку Расіі, працягвае дарадца Святланы Ціханоўскай. 

— Лукашэнку гэта важна псіхалагічна, у першую чаргу, для самалегітымізацыі. Ён часта згадвае Мінскія перамовы, якія сталі пачаткам другой фазы вайны. Тады ён падаваўся міратворцам, «гаспадаром», нацыянальным лідарам. Але зараз такім яго ўжо ніхто не ўспрымае. Гэта для яго своеасаблівая аўтапсіхатэрапія — адзіны спосаб умацаваць уласную ўпэўненасць і абгрунтаваць сваю пазіцыю.

Акрамя таго, тлумачыць Франак, самаабвешчанаму прэзідэнту важна, каб тэма дзяржаўнага тэрору ў Беларусі не ўздымалася на міжнародным узроўні.

— Некаторым здаецца, што легітымізацыя Лукашэнкі дапаможа вызваліць палітвязняў. Але я ўпэўнены, што будзе наадварот: легітымізацыя Лукашэнкі прывядзе да «туркменізацыі» ці «азербайджанізацыі» Беларусі. Тэрор, які адбываецца цяпер, стане нармальным, увойдзе ў штодзённасць. І мы не можам гэтага дапусціць, бо гэта прывядзе да далейшай дэградацыі.

Хуткае прызначэння прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2025 Франак Вячорка лічыць спробай перагарнуць старонку.

— Лукашэнка разлічвае, што ў кантэксце цяперашняга крызісу і міжнароднай увагі да іншых падзей, як, напрыклад, інаўгурацыя Трампа ці вайна ва Украіне, выбары пройдуць ціха і незаўважна. Для яго важна не столькі зноў абвясціць сябе прэзідэнтам, колькі дэзавуіраваць Ціханоўскую і альтэрнатыўныя сілы, якія беларусы пачынаюць успрымаць як сапраўднае прадстаўніцтва народа.

Каментары13

  • Пытанне
    17.11.2024
    Мы пачалі з пункту мінус дзесяць, калі ўсіх беларусаў запісалі ў агрэсары. /
    Дык а хто ў гэтым вінаваты? І хто павінен выпраўляць гэтае становішча?

    Лукашэнка агрэсар гэта панятна.
    А хто распаўсюджвае, што Ціханоўская - адзіная альтэрнатыва Лукашэнку, і што ўвесь народ яе абраў і яна прэзідэнт, і пры гэтым параіў ёй восенню 2020 на Эхо Москвы казаць пра "мудрага Пуціна, мудрую Маскву"? Не сама ж яна такое прыдумала, яна ж у палітыцы не разбіралася тады. Нехта ж падказаў.
    Тым самым атрымалася карцінка, што альтэрнатыва Лукашэнку - прарасейская, а за ёй - увесь народ, які супраць Лукашэнкі.
    І якая карцінка створаная ў выніку?
    Што ўвесь народ на баку Расеі, што электарат Лукашэнкі, што электарат Ціханоўскай?
    І што з гэтым цяпер рабіць?
  • Беня
    17.11.2024
    План борьбы на следующую пятилетку разработан?
  • Магія
    17.11.2024
    Фатограф маладзец! На першым фота зняў Вячорку так, быццам бы ён самы галоўны на форуме, а не дзесьці з-за вуголля кажа.

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава12

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Робаты-забойцы — патэнцыял новых украінскіх дронаў уражвае8

За хабар затрымалі галоўнага інжынера на адным з прадпрыемстваў Мінгарвыканкама

Замест крэмаў і мазяў. Навукоўцы распрацавалі пластыр для эфектыўнага лячэння псарыязу

Пад Навагрудкам прапануюць заробак да 9500 рублёў — што за вакансія4

Названы топ найгоршых пароляў. Каб іх узламаць, спатрэбіцца менш за секунду4

У прыгарадзе Парыжа ў рэстаране захапілі закладнікаў

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава12

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →