Свет66

«Паняцця «прабачыць» не будзе». Ігар Кізім — пра Беларусь на пасляваенных перамовах

Якое месца павінна заняць Беларусь у будучых мірных перамовах і дзе знаходзяцца беларуска-украінскія стасункі зараз, спытаў Reform.news пасла Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігара Кізіма.

Ігар Кізім на «Форуме Астрожскіх». Фота: Reform.news

— Ці павінна Беларусь удзельнічаць у патэнцыйных мірных перамовах? Калі так, то ў якім фармаце — праз прадстаўнікоў рэжыму ці дэмакратычных сіл? 

— Пытанне складанае. Я думаю, гэта будзе залежаць ад фармату перамоў, які будзе прыняты. Па меншай меры, я не бачу рэжыму Лукашэнкі або Беларусі ў нейтральнай пазіцыі.

Я бачу ролю Беларусі праз прызму адказнасці за саўдзел у агрэсіі. Такога паняцця, як «прабачыць», не будзе. Мы зафіксавалі факт саўдзелу ў агрэсіі і замацавалі яго юрыдычна. З тэрыторыі Беларусі запускаліся ракеты, нават калі гэта рабілі расійскія войскі. Паводле ўсіх існуючых канвенцый, гэта парушэнне міжнароднага права. Беларусь стала саўдзельнікам.

Шмат што будзе залежыць ад умоў, у якіх будуць адбывацца перамовы, і ад таго, што для нас будзе лічыцца перамогай. Для нас галоўнае — разам з вамі перамагчы, спыніць вайну і прымусіць Расію вярнуцца ў «стойла» міжнароднага права. У якім фармаце будзе ўдзельнічаць Беларусь ці яе рэжым, менш важна, чым рэалізацыя гэтых мэт.

— Free Belarus Center у сваім даследаванні ацаніў узровень стасункаў Украіны і беларускіх дэмакратычных сілаў даволі аптымістычна. Ці карэктная гэта ацэнка?  

— Я цалкам згодны, што там вызначана пазітыўная дынаміка. Сам факт стварэння пасады спецпрадстаўніка па супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі сведчыць пра тое, што мы пачалі больш-менш пазітыўны дыялог з беларусамі. Мы зацікаўленыя ў супрацы з усімі, хто дапамагае нам перамагчы нашага ворага — Пуціна. Гэта наша галоўная мэта.

— А што беларускія дэмакратычныя сілы не робяць цяпер, але маглі б рабіць? 

— Беларускія дэмсілы робяць тое, што могуць. Бачыце, беларускія дэмакратычныя сілы — гэта вельмі шырокае паняцце. Гаварыць цяпер пра нейкі адзін цэнтр нельга. Напрыклад, Офіс Святланы Ціханоўскай, наколькі мне вядома, выступае на міжнародных сустрэчах у падтрымку Украіны і адкрыта заяўляе пра важнасць яе падтрымкі. Але ёсць і іншая частка сілаў, якая ваюе ці аказвае гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам.

Мы супрацоўнічаем з той часткай беларускага грамадства, якая лічыць сябе саюзнікам Украіны, можа, і часовым, у барацьбе з расійскай агрэсіяй. У адрозненне ад афіцыйнага рэжыму Лукашэнкі, які падтрымлівае вайну, прадастаўляе тэрыторыю, зброю і трэніруе расійскіх вайскоўцаў.

— У якіх пытаннях украінская дзяржава можа пайсці насустрач беларускім сілам? 

— Мы так пытанне не ставім. Давайце будзем сумленнымі: усё ж такі Украіна больш патрабуе дапамогі для перамогі над нашым супольным ворагам. Гэта, у тым ліку, у інтарэсах беларускага грамадства. Па вялікім рахунку, нам патрэбная дапамога і фізічная, і публічная. Нам патрэбныя танкі, зброя, ракеты. На жаль, беларускія дэмакратычныя сілы не вырабляюць нічога такога.

— Ці магла б Украіна пайсці насустрач, напрыклад, у пытаннях легалізацыі?

— Гэта іншае пытанне. Яно не адносіцца непасрэдна да ўкраінскай дзяржавы. Гэтую праблему павінны вырашаць беларусы тут. Ёсць шляхі для яе вырашэння. Калі ласка, працуйма.

Тут трэба зразумець адну рэч вельмі дакладна. Вельмі цяжка адрозніць «дрэнных» і «добрых» беларусаў. Беларусь ці, дакладней, беларускі рэжым уцягнуў вашу краіну ў вайну на баку нашага ворага — Расійскай Федэрацыі. Стаўленне да беларусаў, нават ва Украіне, не вельмі пазітыўнае. Нягледзячы на тое, што беларусы ваююць за Украіну, успрыманне Беларусі, на жаль, застаецца такім, што яна з’яўляецца суагрэсарам. І рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб гэтае ўспрыманне захоўвалася. 

Каментары6

  • пасол такі пасол
    17.11.2024
    вось ён кажа - "Я бачу ролю Беларусі [! не лукашэнкі, а Беларусі] праз прызму адказнасці за саўдзел у агрэсіі.", але разам з тым кажа - "перамагчы нашага ворага — Пуціна" не расею, не рэжым пуціна, а проста пуціна. нібы на пуціне ўсё сканчаецца і ніякай калектыўнай адказнасці расейцаў нібы няма
  • Ой, баюся )
    17.11.2024
    Ой. не патрэбны нам вашыя прабачэнні! Вы нам за Хатынь і іншыя вёскі спаленныя ўшчэнт і забойствы, рэпарацыі спярша сплаціце, а потом і паразмаўляем.
  • Беларус
    17.11.2024
    Спадар Кізім нешта не дамаўляе. "Такога паняцця, як «прабачыць», не будзе". Дзеля каго? Дзелля беларусаў? Ці да Лукашэнкі і яго служак? Падакладней, калі ласка.

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава11

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Робаты-забойцы — патэнцыял новых украінскіх дронаў уражвае8

За хабар затрымалі галоўнага інжынера на адным з прадпрыемстваў Мінгарвыканкама

Замест крэмаў і мазяў. Навукоўцы распрацавалі пластыр для эфектыўнага лячэння псарыязу

Пад Навагрудкам прапануюць заробак да 9500 рублёў — што за вакансія4

Названы топ найгоршых пароляў. Каб іх узламаць, спатрэбіцца менш за секунду4

У прыгарадзе Парыжа ў рэстаране захапілі закладнікаў

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай19

Нямецкую вёску назвалі найлепшым «разумным горадам» у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава11

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →