У Баранавічах па «народным» артыкуле судзяць адразу васьмярых чалавек
6 сакавіка ў судзе горада Баранавічы Анастасія Паўлечка пачала разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
У ёй адразу восем абвінавачаных:
Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына і Іван Дыдышка.
Вядома, што Вячаслаў Баравік быў на адным з «пакаяльных» відэа, апублікаваных у праўладным канале.
У ім ён распавядае пра свой удзел у адным з Маршаў у 2020 годзе.
Імаверна, астатнія абвінавачаныя затрыманыя з той жа нагоды.
ГУБАЗіК справаздачыўся аб затрыманні яшчэ 5 жыхароў Бярозы
Дадалося яшчэ чатыры палітвязні
Жыхара Лунінца асудзілі да сямі гадоў калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў
Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля «сутак» — крыміналка
Экс-палітвязень Дзіма Гопта: Заўжды баяўся ў калоніі, каб мяне не пачалі біць
Каментары