Грамадства

У Крупках суд апраўдаў абвінавачанага ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Суд ухваліў рэдкае ў наш час рашэнне, што «ў дзеяннях падсуднага адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння».

Дзясяткі людзей судзяць у Беларусі па адміністрацыйным артыкуле за так званы «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Так органы трактуюць падпіскі на незалежныя выданні і тэлеграм-каналы.

Але ў Крупках чалавека апраўдалі, у падсуднага знайшлі такія падпіскі, але не асудзілі, піша Радыё Свабода.

Адміністрацыйную справу разглядаў суд Крупскага раёна (Мінская вобласць).

Паводле пратакола, вайсковец з вайсковай часткі ў пасёлку Бобр Крупскага раёну прыцягваўся да адказнасці па частцы 2 артыкулу 19.11 КаАП («распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), бо меў у сваім тэлефоне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» падпіскі на «Мая краіна Беларусь» і «Типичный Борисов», якія ўключаныя ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На судзе вайсковец «віну ў здзяйсненні правапарушэння не прызнаў, патлумачыў, што сапраўды меў падпіскі. Аднак мэты распаўсюджваць іх не меў, не ведаў, што гэта «экстрэмісцкія матэрыялы», бо падпіска была зробленая каля пяці гадоў таму. Доўгі час не праглядаў змест гэтых суполак».

Суд вырашыў, што справу трэба спыніць на падставе таго, што «ў дзеяннях адсутнічае склад адміністрацыйнага правапарушэння». Вайскоўцу вярнулі тэлефон Honor 90.

Каментары

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы57

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»1

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →