Свет55

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%

ЦВК Малдовы завяршыла падлік галасоў грамадзян, якія прагаласавалі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Пасля апрацоўкі 100% пратаколаў за Маю Санду прагаласавалі 55,33% выбаршчыкаў, а за Аляксандра Стаяногла — 44,67%. 

Яўка на выбарах склала крыху больш за 54%. У цэлым удзел у галасаванні прынялі амаль 1,7 мільёна чалавек.

Паводле даных ЦВК, большасць выбаршчыкаў, якія галасавалі на тэрыторыі Малдовы, падтрымалі Стаяногла — 51,19%. Санду атрымала галасы 48,81% выбаршчыкаў. За мяжой Санду падтрымалі 82,83% выбаршчыкаў, Стаяногла — 17,17%.

Стаяногла набраў найбольшую колькасць галасоў у паўночных раёнах краіны, а Санду — у цэнтры і на поўдні Малдовы.

Як паведамляе NewsMaker і Point.md, самымі актыўнымі на выбарах былі грамадзяне ва ўзросце 66—75 гадоў, а найменш актыўнай — моладзь ва ўзросце 18—25 гадоў. Але ва ўсіх узроставых групах зафіксавалі павышаную яўку.

Каментары5

  • Ботам
    04.11.2024
    Добры вынік. Перамога Малдовы і дэмакратыі, параза Расіі і Пуціна.
  • Ботам
    04.11.2024
    Жвір , Пераможца атрымае ўсё. І гэта Санду. Астатняе гэта казкі. 55 на 45 гэта відавочная перамога. А калі трэба больш, то трэба было давіць увесь расійскі фашызм у Малдове. А гэта не зроблена.
  • Жвір
    04.11.2024
    Ботам, гэта ня покер, а давіць - гэта ня іх метад. Справа ў тым, што ў самой Малдове Санду з меншасьцю, а дыяспары, забясьпечыўшыя агульную перамогу, далёка. То бок, у рашкі там ёсьць глеба для дзейнасьці... Малдова будзе праблемным рэгіёнам для ЕЗ, а Санду ня будзе шанцаў распаволіцца.

У Беларусі з'явіўся народны паэт

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс26

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння40

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

Спецпрадстаўнік МЗС Польшчы па Беларусі не лічыць працэс атрымання польскіх візаў складаным і дарагім8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →