Украінская разведка паведаміла пра першы выпадак баявога сутыкнення з вайскоўцамі КНДР
Украінская разведка паведаміла пра першы выпадак баявога сутыкнення з вайскоўцамі КНДР у Курскай вобласці. Першым пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі (ЦПД) пры Радзе бяспекі і нацыянальнай абароны Украіны Андрэй Каваленка, які напісаў, што «першая група вайскоўцаў КНДР ужо патрапіла пад абстрэл на Куршчыне», піша «Настоящее время».
Іншых падрабязнасцяў ён не прывёў.
Пасля гэтага Financial Times, спасылаючыся на высокапастаўленага супрацоўніка ўкраінскай разведкі, паведаміла, што сапраўды адбылося першае баявое сутыкненне. Крыніца не агучыла канкрэтных падрабязнасцяў, але адзначыла, што ў гэтым рэгіёне Украіна кантралюе каля 600 квадратных кіламетраў тэрыторыі.
Па даных украінскага боку, войскі КНДР размешчаны ў казармах прыкладна за 50 кіламетрах ад мяжы і рыхтуюцца да ўдзелу ў баях у найбліжэйшыя «некалькі дзён».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, спасылаючыся на разведслужбы, заявіў, што ў Курскую вобласць было перакінута 11 тысяч вайскоўцаў з Паўночнай Карэі.
Каментары