Усяго патроху44

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў

Адпаведна новаму даследаванню, вароны не проста памятаюць нанесеную ім крыўду, але і на працягу доўгіх гадоў помсцяць сваім крыўдзіцелям.

Чорная варона. Фота: Wikimedia Commons

Як піша Daily Mail, эксперымент правёў вучоны-эколаг з Вашынгтонскага ўніверсітэта Джон Марцлаф. У 2006 годзе ён разам з калегамі ў пяці розных месцах Сіэтла злавіў ды акальцаваў па 7-15 варон. Перад тым, як гэта зрабіць, даследчыкі надзелі маскі. Пакуль птушкі былі ў няволі, іхнія суродзічы кружылі вакол участка і выдавалі трывожныя гукі.

У наступныя гады ён і яго памочнікі час ад часу надзявалі свае маскі і выходзілі на прагулку. Вароны пастаянна іх сустракалі крыкам, а часам і спрабавалі атакаваць. Калі ж даследчыкі надзявалі іншыя, нейтральныя маскі, то такой рэакцыі не назіралі.

Вучоныя спрабавалі падмануць варон, пераварочваючы маску дагары нагамі. Па іх словах, на кароткі момант вароны падаваліся збітымі з панталыку, але затым яны проста пераварочвалі галаву, ідэнтыфікавалі небяспеку і пачыналі біць трывогу.

З цягам часу колькасць варон, якія выказвалі агрэсіўнасць да людзей у небяспечных масках павялічвалася. Так, калі ў першы год трывожнасць праяўляла каля 30% варон, то за тры гады іх колькасць узрасла ўдвая. А ў 2013 годзе, як згадвае прафесар, яго атакавалі адразу 47 варон.

Такую вялікую колькасць вучоныя тлумачаць тым, што вароны могуць навучаць іншых, уключаючы і сваё патомства, распазнаваць і асцерагацца людзей, якія прадстаўляюць пагрозу.

Як адзначае Марцлаф, пасля піку атакуючых варон у 2013 годзе, іх колькасць зніжалася, але толькі ў 2023 годзе, праз 17 гадоў пасля пачатку эксперыменту, не было зарэгістравана ніводнага нападзення.

Гэта можа сведчыць пра тое, што памяць варон з цягам часу аслабляецца, і праз некалькі пакаленняў небяспека ўспрымаецца ўжо не так востра.

Папярэднія даследаванні паказалі, што вароны валодаюць высокай інтэлектуальнай здольнасцю, у тым ліку ўменнем выкарыстоўваць інструменты і нават лічыць да чатырох.

Каментары4

  • мясцовы2
    04.11.2024
    А беларусы забываюць яе праз пару год
  • Жвір
    04.11.2024
    Што да памяці крыўдаў пацьвердзіць не магу, а вось дабрыню яны памятаюць. Выратавалі малое варанё, дык яны дасюль памятаюць. Летась ізноў малое зьляцела ў іх з гнязда, дык яны зусім не выяўлялі непакою. Бачылі, што яго кормяць, і ваду даюць, і гуляюць зь ім. Паводзілі сябе спакойна, нават дапамагалі, сачылі за дваровымі катамі й адганялі , калі тыя спрабавалі прасачыцца на падворак.
    А малое такое сьмешнае было, як захоча есьці, дык само падыходзіць, сядае насупраць, нешта ціўкае картава й адчыняе сваю дзюбу-пінцэт, каб туды ежу клалі. Надта ж тварог упадабала, але залішняга ня ела, у нейкі момант страчвала цікавасьць да ежы ды йшло займацца сваёй справай. Нейдзе цераз 2 тыдні пачало падлягаць, 3-5 метраў, і неўзабаве паляцела.
    Цяпер нейкая дарослая варона часам прылятае да таго места, дзе міска з вадою стаяла, пасядзіць там, і ляціць некуды. Можа гэта тое варанё, цяпер дарослае, нічым яго не памеціў у свой час, не пазнаць яго.
  • 0101
    04.11.2024
    А колькі памятае лукашэнка?

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс45

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Усе навіны →
Усе навіны

«Хацеў хайпу, а атрымаў абвінавачанне ў прапагандзе нацызму». Гутарка з беларусам, які намаляваў зігуючага Маска ў цэнтры Варшавы12

Літовец, якога абвясцілі на радзіме ў вышук, знайшоўся ў Беларусі — быў «незалежным» назіральнікам на выбарах9

Спёка ў Еўропе забярэ мільёны жыццяў. Якія гарады самыя небяспечныя7

Як ахоўнік Лукашэнкі аказаўся на адным здымку з вядомымі беларускімі добраахвотнікамі11

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы10

Што Саакашвілі казаў Лукашэнку, каб вызвалілі палітвязняў12

Паўночнакарэйскіх салдат адводзяць ад лініі фронту ў Курскай вобласці4

Маркаў абвінаваціў Google у «інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў» і хоча зрабіць айчынны Раскамнагляд5

Расійскі ўрад папярэджваюць аб хвалі банкруцтваў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс45

Як за беларускімі апазіцыянерамі шпіёніла мадэль Онліфанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць