Пра смерць беларускага акцёра Дзмітрыя Малашчыцкага паведамілі ягоныя знаёмыя ў сацсетках. Яму было 45 гадоў.
Артыст з сярэдзіны нулявых граў у расійскіх, украінскіх і беларускіх фільмах і серыялах, сярод якіх «Сваты», «Мухтар. Новы след», «Мужчыны не плачуць» і г. д.
У ліпені 2020 года разам з іншымі прадстаўнікамі творчых прафесій — акцёрамі, музыкамі, рэжысёрамі, літаратарамі, журналістамі — Дзмітрый Малашчыцкі паўдзельнічаў у запісе відэазвароту з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў.
«Я беларус і жыву ў Беларусі. У маёй краіне адбываецца «беспредел яшчэ большы, чым за апошнія 26 гадоў. Ён мне надакучыў. Я патрабую сумленных выбараў», — гаварыў тады Малашчыцкі.
Чытайце таксама:
Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч
Каментары