Прагноз на 26—28 студзеня.
У пятніцу ўмовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты. У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі, ноччу ўмераныя, днём невялікія: дождж, мокры снег, снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу па захадзе Беларусі парывісты, месцамі моцны парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе -3..+2°С. У Мінску таксама цягам сутак -1..+1°С. Дождж.
У суботу ўмовы надвор'я будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, па захадзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы.
Месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, у заходніх раёнах краіны — снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, па захадзе месцамі парывісты. Ноччу -1..-8°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -10°С, максімальная днём -4..+2°С. У Мінску днём да мінус 5°С, да вечара апусціцца да мінус 7°С.
У нядзелю месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, чакаецца мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Ноччу -3…-9°С, пры праясненнях да -14°С, у паўднёва-заходніх раёнах Беларусі яна складзе 0…-2°С; максімальная днём -4.. +3°С. У Мінску ноччу і раніцай да мінус 8°С, днём да мінус 3°С.
Каментары