Свет44

Навальнага кожную раніцу матывуюць (ці катуюць) песняй Шамана «Я рускі»

Паводле слоў палітыка, музыка гучыць а пятай раніцы падчас пад'ёму — адразу пасля гімна Расіі.

Расійскі праўладны спявак Шаман. Фота: Contributor Getty Images

Навальны распавёў, што ў калоніі на Ямале яму кожны дзень раніцай уключаюць песню Шамана «Я рускі».

«Так што ўявіце сабе карцінку: Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга. Палярная ноч. У бараку для парушальнікаў у калоніі асобага рэжыму асуджаны да 19 гадоў пазбаўлення волі А.Навальны, якога крамлёўская прапаганда гадамі паласкала за ўдзел у рускіх маршах, робіць зарадку пад песню «Я рускі», якую яму ўключаюць у якасці выхаваўчай працы з мэтай выпраўлення.

Калі шчыра, я да гэтага часу не ўпэўнены, што правільна разумею, што такое постыронія і метаіронія. Але калі гэта не яно, то што гэта ўвогуле?».

Як паведаміла сёння каманда палітыка, Навальнага чарговы раз адправілі ў ШІЗА за тое, што ён «няправільна прадставіўся», піша «Дождь».

Каментары4

  • Эюя
    22.01.2024
    Да пофік, калі шчыра. Навальнаму такія песні павінны быць даспадобы. Тут Навальнага выстаўляюць лібералам, хаця вядома, што ён багата разоў быў арганізатарам “Русских маршей”. Хто не ў курсе, гэта такія шматтысячныя маршы ў Маскве з імперскімі сцягамі і транспарантамі кшталту “Россия или смерть».
  • Карнавальны
    22.01.2024
    Яму такое падабаецца.
  • Anatol Starkou
    22.01.2024
    А я, каб ведаць пра Расію і рускіх, моўчку чытаю Нашу Ніву.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →