Нацыянальнае кадастравае агенцтва апублікавала на публічнай кадастравай карце традыцыйны праект «Ёлачныя кірмашы», дзе можна знайсці найбліжэйшую гандлёвую пляцоўку, каб набыць ёлку, сасну, дрэвы ў кадках і навагоднія букеты.
Інфармацыя для размяшчэння на карце дадзена лесагаспадарчымі аб'яднаннямі краіны.
Для кожнай гандлёвай пляцоўкі на карце даступныя звесткі аб месцазнаходжанні, дакладным адрасе, а ў асобных выпадках — дадатковым апісанні месца размяшчэння ёлачнага базару (напрыклад, у раёне прыпынку грамадскага транспарту або насупраць крамы кветак).
Каментары