Польшча анулявала 1 830 картаў паляка, выдадзеных з пачатку дзеяння закона па 15 кастрычніка 2024 года. Такія звесткі прыводзіць выданне Rzeczpospolita са спасылкай на Міністэрства замежных спраў краіны.
Прычыны анулявання картаў паляка — самыя розныя. Так, 4 чалавекі пазбавіліся дакумента з-за «паводзін, якія зневажаюць годнасць Польшчы ці палякаў», яшчэ 157 — за выкарыстанне фальшывых дакументаў або з прычын абароны, бяспекі, аховы грамадскага парадку, дзеянняў на шкоду суверэнітэту Польшчы ці ўдзелу ў парушэннях правоў чалавека.
У той жа час 145 іншаземцаў адмовіліся ад карты, а ў 1 524 выпадках была выдадзена новая карта са змененымі дадзенымі.
У той жа час 7 310 картаў былі ануляваныя ў выніку атрымання іх уладальнікамі польскага грамадзянства або дазволу на пастаяннае пражыванне.
Усяго, паводле жаных Цэнтральнага рэестра выдадзеных і ануляваных картаў паляка, які вядзе Міністэрства замежных спраў, усяго гэты дакумент атрымалі больш за 206 000 замежнікаў.
У апошнія гады колькасць заяўнікаў павялічылася. Толькі сёлета больш за 9,2 тысячы картаў былі выдадзеныя ў консульствах, яшчэ 3,5 тысячы — падляшскім ваяводам, і 1,4 тысячы — люблінскім ваяводам. Агулам гэта больш за 15 000 картаў.
У той жа час урад Польшчы хоча ўскладніць магчымасць атрымання польскага грамадзянства для ўладальнікаў карты паляка.
«На практыцы прызнанне польскім грамадзянінам павінна залежаць ад пацвярджэння таго, што гэты іншаземец інтэграваны ў польскае грамадства, у тым ліку ад дэманстрацыі дастатковага ведання польскай мовы», — гаворыцца ў міграцыйнай стратэгіі ўрада Дональда Туска.
«Падробка архіўнай даведкі — 4500 еўра». Як беларусы шукаюць у сябе польскія карані і як купляюць польскае паходжанне
МЗС Польшчы хоча змяніць крытэрыі выдачы картаў паляка
У Польшчы збіраюцца пастрожыць умовы выдачы карты паляка. Надта шмат злоўжыванняў
Туск хоча пастрожыць міграцыйную палітыку ў Польшчы, але актыўна прыцягваць працоўныя рэсурсы
Каментары