На Гродзеншчыне каля 3250 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці»
Статыстыкай падзяліўся старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Уладзімір Рабаў, піша «Вясна».
«Усяго ў постэлектаральны перыяд устаноўлена больш за 800 асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення ў рэгіёне злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Крымінальныя справы ў дачыненні да 597 асоб на гэты момант па 1265 злачынных эпізодах перададзеныя пракурорамі для накіравання ў суд».
Паведамляецца, што асноўная частка датычных да гэтых крымінальных спраў — моладзь.
Каментары