Па даных ратавальнікаў, мама чацвярых дзяцей займалася хатнімі справамі. Траіх малых — 4-гадовага і двух паўтарагадовых — пасадзіла ў напоўненую вадой ванну.
Сама пайшла займацца справамі па хаце.
Праз час жанчыну насцярожылі падазроныя гукі, яна накіравалася ў ванную, дзе «ўбачыла дваіх дзяўчынак у стане ўтаплення».
Малыя жывыя, дапамогу ім аказваюць дактары.
Каментары