Вайна11

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскае войска не можа сваімі сіламі вярнуць Крым і Данбас. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю французскай газеце Le Parisien, піша «Медуза». 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба палітыка

Выданне спытала ў Зяленскага, на якія кампрамісы ён гатовы пайсці, каб завяршыць вайну. «[Гатовы] аддаць Крым ці Данбас, хаця б часова?» — спытала журналістка газеты.

Зяленскі адказаў:

«Мы не можам аддаць нашыя тэрыторыі. Канстытуцыя Украіны забараняе нам гэта рабіць. Дэ-факта гэтыя тэрыторыі зараз кантралююць расіяне. У нас няма сілы, каб вярнуць іх. Мы можам разлічваць толькі на дыпламатычны ціск з боку міжнароднай супольнасці, каб прымусіць Пуціна сесці за стол перамоваў».

Таксама ў Зяленскага спыталі, ці гатовы ён сесці за адзін стол перамоў з Уладзімірам Пуціным. «Важна не тое, хто сядзіць насупраць. Важна, у якім стане вы знаходзіцеся, калі вядзеце перамовы. Я не думаю, што мы знаходзімся ў слабой пазіцыі, але і ў моцнай мы таксама не знаходзімся. Ці будзем мы ў НАТА? Мы не ведаем. Ці будзем мы часткай Еўрапейскага саюза? Так, у будучыні, але калі?» — адказаў ён. 

«Сесці за стол перамоў з Пуціным у такіх умовах азначала б даць таму права вырашаць усё ў нашай частцы свету. Спачатку нам трэба распрацаваць мадэль, план дзеянняў або мірны план — называйце як хочаце. Тады мы зможам прадставіць яго Пуціну ці, у шырэйшым сэнсе, расійцам», — дадаў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што ніводны сусветны лідар «не мае права весці перамовы з Пуціным без Украіны». «Мы нікому не дэлегавалі гэты мандат. Мы — ахвяры», — заявіў Зяленскі.

Улады Украіны, па даных крыніц WSJ, у снежні пачалі перамовы аб спыненні расійска-ўкраінскай вайны з камандай абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які неаднаразова казаў, што гатовы хутка завяршыць гэты канфлікт.

Зяленскі 7 снежня сустрэўся з Трампам у Парыжы. Пасля перамоў у Парыжы Трамп заклікаў бакі спыніць агонь і пачаць перамовы. 

Каментары1

  • ололо
    18.12.2024
    Да ну, мясцовыя каментаровыя пераможцы у такое не павераць.

    А ўвогуле добра, што фармулёукі становяцца больш цвярозымі, гэта дае пэўную надзею на лепшы вынік.

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»2

«Анекдот!». Зяленскі выказаў усё, што думае пра пасярэдніцтва Орбана4

У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом2

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў2

Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →