Літаратура

Выйшаў другі том новага Збору твораў Кузьмы Чорнага

У 2023 годзе пачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900—1944) у 12 тамах. Цяпер у выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет другі том, прэзентацыя якога прайшла ў верасні ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі.

Кнігу складаюць апавяданні 1926—1931 гадоў, сярод якіх — «На пыльнай дарозе», «Пробуюць грушы шумець», «Хвоі гавораць», «Пачуцці», «Начлег у вёсцы Сінегах», «Вераснёвыя ночы», «Ліст Якуба Малькевіча», «Рамонтная брыгада» і іншыя, паведамляе сайт Нацыянальнай бібліятэкі.

Над гэтым 447-старонкавым выданнем, якое выйшла ўслед за мінулагоднім першым томам, працаваў цэлы калектыў спецыялістаў: тэкстолагі, рэдактары, даследчыкі і знаўцы творчасці Кузьмы Чорнага, рэцэнзенты, выдаўцы, тэхнічныя супрацоўнікі.

За асноўны тэкст былі прынятыя прыжыццёвыя зборнікі твораў Кузьмы Чорнага і ягоныя прыжыццёвыя публікацыі ў перыядычных выданнях. Том быў падрыхтаваны з улікам моўных варыянтаў і розначытанняў, якія даюць магчымасць прасачыць за творчай кухняй пісьменніка.

У тэкстах узноўленая мова Чорнага, адлюстраваныя дыялекталагічныя асаблівасці лексічных адзінак і іх граматычных формаў, падрыхтаваныя навуковыя каментарыі да кнігі, аўтаркай якіх стала Вольга Карачун.

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»6

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць