Свет11

Бразілія сцягвае войскі на мяжу з Венесуэлай

Бразілія заявіла пра намер размясціць дадатковы кантынгент на сваёй мяжы з Венесуэлай, пасля таго, як венесуэльскі лідар Нікалас Мадура абвясціў планы анэксаваць частку тэрыторыі Гаяны, паведамляе Бі-бі-сі.

Бразільскія салдаты маршыруюць міма прэзідэнцкай трыбуны падчас вайсковага парада, прысвечанага Дню арміі, у сталіцы краіны Бразіліі. 19 красавіка 2023 года. Фота: Eraldo Peres / AP

Багаты нафтай рэгіён Гаяна-Эсэкіба належыць Гаяне, але Венесуэла з канца XIX стагоддзя аспрэчвае правы на яго.

У мінулую нядзелю ўлады Венесуэлы правялі агульнанародны рэферэндум па пытанні далучэння гэтай тэрыторыі. 95% выказаліся «за».

Нягледзячы на такую ўражальную лічбу, у рэферэндуме ўзялі ўдзел усяго блізу двух мільёнаў чалавек, то-бок прыкладна 10% насельніцтва, якое мае права голасу.

Але прэзідэнта Мадуру гэта не бянтэжыць, ён назваў вынікі галасавання безумоўнай перамогай і ў сераду пачаў рэалізацыю плана анэксіі Гаяны-Эсэкіба, прапанаваўшы Нацыянальнай асамблеі краіны прыняць законапраект аб уключэнні гэтай тэрыторыі ў склад Венесуэлы.

Ён таксама распарадзіўся, каб дзяржаўная нафтавая кампанія выдала ліцэнзіі на распрацоўку нафтавых радовішчаў рэгіёна.

Венесуэла паказана жоўтым колерам. Гаяна — чырвоным. Аранжавым колерам пазначаны рэгіён Эсэкіба. Фота: SurinameCentral / Wikimedia Commons

Акрамя таго, з гэтага часу на картах Венесуэлы тэрыторыя Гаяны-Эсэкіба будзе адзначацца як частка краіны. Раней яна адлюстроўвалася заштрыхаванай — гэта азначала, што тэрыторыя спрэчная.

Гаяна прывяла свае войскі ў павышаную гатоўнасць і звярнулася ў Раду бяспекі ААН з просьбай умяшацца ў сітуацыю, якая пагражае дэстабілізацыяй усяго рэгіёна.

Бразільская армія сцягвае дадатковыя войскі і тэхніку да памежнага штата Рарайма.

Тыповы пейзаж Гаяны-Эсэкіба. Фота: Arterra / Marica van der Meer / Universal Images Group via Getty Images

Калі Венесуэла вырашыцца на ваеннае ўварванне ў Гаяну-Эсэкіба, ажыццявіць яго будзе магчыма толькі праз тэрыторыю Бразіліі. У тых раёнах, дзе Венесуэла і Гаяна мяжуюць беспасярэдне, перамяшчэнне войскаў фактычна немагчыма з-за ландшафту мясцовасці.

Бразільскае камандаванне заявіла, што ўзмацняе сваю прысутнасць у рэгіёне, каб гарантаваць неўмяшанне Бразіліі ў канфлікт.

У сераду з радараў знік ваенны верталёт Гаяны, на борце якога знаходзіліся сем чалавек. Інфармацыі пра яго па-ранейшаму няма, аднак кіраўнік Генштаба Амар Хан заявіў, што на дачыненне Венесуэлы да інцыдэнту пакуль нішто не паказвае.

Каментары1

  • Кіроўца пацівэна
    07.12.2023
    Здаецца мадурак хутка страціць частку Венесуэлы.

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ24

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ17

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду8

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Галоўнае
Усе навіны →