95% чалавек прагаласавалі на рэферэндуме за ўключэнне дзвюх трацін Гаяны ў склад Венесуэлы
Прэзідэнт Нікалас Мадура заявіў, што разам з героем нацыянальна-вызваленчай барацьбы Сімонам Баліварам Венесуэла «пойдзе вызваляць Гаяну-Эсэкіба».
На кансультатыўным рэферэндуме больш за 95% грамадзян станоўча адказалі на ўсе пяць пытанняў і выказаліся за адмову ад Парыжскага арбітражнага рашэння трацейскага суда 1899 года і за непрызнанне юрысдыкцыі Міжнароднага суда ААН для вырашэння тэрытарыяльнай спрэчкі з Гаянай, а таксама за «супрацьдзеянне незаконнаму распараджэнню Гаянай не дэлімітаваным з Венесуэлай марскім шэльфам».
95% і 93% удзельнікаў рэферэндуму прагаласавалі за стварэнне штата Гаяны-Эсэкіба і яго ўключэнне ў склад Венесуэлы з даваннем венесуэльскіх дакументаў грамадзянам, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.
У рэферэндуме ўзялі ўдзел 10 554 320 чалавек, або больш за 50% грамадзян, якія маюць права голасу, паведаміў старшыня Нацыянальнай выбарчай рады Элвіс Амароса.
Прэзідэнт Нікалас Мадура павіншаваў венесуэльскі народ з перамогай на рэферэндуме.
«Няхай жыве перамога венесуэльскага народа! Няхай жыве кансультатыўны рэферэндум!» — абвясціў ён на мітынгу на плошчы імя Балівара ў цэнтры Каракаса, які трансляваўся па ўсіх каналах венесуэльскага тэлебачання.
«Мы зрабілі першыя крокі на новым гістарычным этапе, каб змагацца за тое, што належыць нам і вярнуць тое, што было пакінута нам вызваліцелямі — Гаяну-Эсэкіба». — падкрэсліў Мадура.
«Гэта першыя крокі на шляху да нацыянальнага адзінства», — дадаў прэзідэнт.
Мадура адзначыў, што амерыканская кампанія ExxonMobil і ўрад ЗША выдаткавалі шмат грошай, каб «сабатаваць рэферэндум, але ён адбыўся з вялікім поспехам».
Прэзідэнт Венесуэлы дадаў, што «адзіны пераможца на рэферэндуме — гэта народ Венесуэлы і суверэнітэт Венесуэлы, а прайгралі ўрад Гаяны, ExxonMobil і імперыя ЗША».
Мадура падкрэсліў, што разам з героем нацыянальна-вызваленчай барацьбы Сімонам Баліварам Венесуэла «пойдзе вызваляць Гаяну-Эсэкіба».
Чытайце таксама:
Нарастае напружанасць між Венесуэлай і Гаянай. Ці магчымая новая вайна?
-
«Змагацца за сваё жыццё кожны чортаў дзень». Амерыканскі рэпер вагой 220 кг выйшаў на сцэну з кіслародным балонам ФОТЫ
-
«У Грузіі няма зацэментаванай аўтарытарнай дзяржавы з жорсткай вертыкаллю». Беларус расказаў, у чым спецыфіка грузінскіх пратэстаў
-
Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа
Каментары