Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы «Аб прызначэнні выбараў дэпутатаў» і «Аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі».
Такім чынам, правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання і мясцовыя саветы дэпутатаў 29 склікання ў адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі — 24 красавіка 2024 года, піша БелТА.
Вылучэнне кандыдатаў у сябры Савета Рэспублікі мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Учора экс-старшыня ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук заявіў, што выстаўляе сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Карпенка — вайскоўцам: Мы павінны паставіць заслон знешняму ўмяшанню ў перыяд электаральных кампаній
Ігар Карпенка папрасіў унутраныя войскі дапамагчы з выбарамі
«Вельмі гарачая тэма — гэта выбары». Лукашэнка даручыў Качанавай падключыць усіх, каго трэба, на дапамогу ЦВК
«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой
Лукашэнка заявіў, што «выбары ў Беларусі пройдуць сумленна, не як у ЗША»
Каментары