У расійскім горадзе Астрахань зафіксавана масавае атручэнне наркатычным рэчывам, меркавана метадонам. Усяго, па розных звестках, пацярпелі 24 ці 25 чалавек, трое загінулі.
19 чалавек цяпер шпіталізавалі з атручваннем сінтэтычным наркатычным рэчывам, шэсць з іх — у цяжкім стане, паведамляе рэгіянальнае Міністэрства аховы здароўя. Назва наркатычнага рэчыва афіцыйна не называецца, аднак дасведчаныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што гаворка пра метадон.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала Shot, самай маладой пацярпелай 18 гадоў, найстарэйшаму — 42. Загінулі на гэты момант тры чалавекі — 29-гадовы мужчына і дзве 19-гадовыя дзяўчыны.
Расійскі Следчы камітэт завёў па гэтых фактах крымінальную справу па артыкуле аб незаконным збыце наркатычных рэчываў. Паведамляецца, што па ёй сілавікі затрымалі ў Стаўрапалі траіх падазраваных мужчын, грамадзян краін Сярэдняй Азіі.
Каментары