На эвакуацыйным рэйсе з Газы ў Беларусь прыляцеў не 41 уцякач, як заяўлялася, а 25 — Motolkohelp
Астатнія — прапагандысты, псіхолагі, медыкі і нават чалавек у балаклаве.
Пазаўчора МЗС паведаміла, што група з 43 грамадзян Беларусі і іх сямейнікаў пакінула сектар Газа праз КПП «Рафах» і патрапіла на тэрыторыю Егіпта.
Як паведамляе Motolkohelp, на борце прыляцелі 44 чалавекі (яго змяшчальнасць — 189 чалавек). Аднак рэальна ў самалёце прыляцела каля 25 бежанцаў, а ўсе астатнія — гэта прапагандысты, невядомы мужчына ў балаклаве, медыкі і псіхолагі з атрада МНС «ЗУБР». БелТА ўчора вечарам паведаміла пра прылёт 41 чалавека.
Атрымліваецца, каля 18 чалавек, якія выбраліся з Газы ў Егіпет, не захацелі вяртацца ў Беларусь. І яшчэ, піша Motolkohelp, каб зняць выхад з самалёта, у эвакуяваных правялі пашпартны кантроль не ў агульным парадку ў будынку аэрапорта, а проста ў самалёце.
Каментары